ISM Універсітэт кіравання і эканомікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ISM Універсітэт кіравання і эканомікі
літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas
Міжнародная назва англ.: ISM University of Management and Economics
Заснаваны 1999
Тып прыватная ВНУ
Студэнты 1 800
Размяшчэнне Вільнюс і Каўнас
Сайт ism.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ISM Універсітэт кіравання і эканомікі (літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas) — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Установа прапануе адукацыйныя праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і паслядыпломнай адукацыі ў галіне бізнесу, менеджменту і эканомікі. Была заснавана ў Каўнасе ў 1999 годзе як першая прыватная навучальная ўстанова менеджарскай адукацыі ў Літве.

Асноўнымі заснавальнікамі з’яўляюцца Нарвежская бізнес-школа і Нарвежскі фонд прамысловага і рэгіянальнага развіцця. Папярэднікам універсітэта быў цэнтр адукацыі і трэнінгаў для літоўскіх бізнесменаў і менеджэраў.

Сёння ўніверсітэт знаходзіцца ў Старым горадзе Вільнюса. Сядзіба ўстановы размешчана ў гістарычным будынку былога Базыльянскага манастыра XIV стагоддзя. Комплекс будынкаў быў адрамантаваны з улікам іх гістарычнай каштоўнасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]