Цяльшэйская духоўная семінарыя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса
Цяльшэйская духоўная семінарыя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса | |
---|---|
літ.: Telšių Vyskupo Vincento Borisevičiaus kunigų seminarija | |
| |
Арыгінальная назва | літ.: Telšių Vyskupo Vincento Borisevičiaus kunigų seminarija |
Міжнародная назва | англ.: Telšiai Bishop Vincentas Borisevičius Priest Seminary |
Заснаваны | 1927 |
Тып | семінарыя |
Студэнты | 26 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Цяльшэй |
Сайт | tks.lt |
![]() |
Цяльшэйская духоўная семінарыя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса (літ.: Telšių Vyskupo Vincento Borisevičiaus kunigų seminarija) — літоўская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]4 красавіка 1926 года былая Жамойцкая каталіцкая дыяцэзія была падзелена на тры — архідыяцэзію Каўнаса, дыяцэзію Панявежыса і дыяцэзію Цяльшэя. Адразу пасля стварэння Цяльшайская дыяцэзія сутыкнулася з праблемай недахопу святароў, што прывяло да стварэння 4 кастрычніка 1927 года епархіяльнай семінарыі. Урад міжваеннай Літвы не падтрымліваў семінарыю фінансава, наадварот, некалькі разоў прадпрымаліся спробы закрыць яе.
Выпускнікі семінарыі мелі магчымасць працягнуць вучобу ў Рыме. У 1932 годзе семінарыя ўжо мела багатую бібліятэку ў 10 тысяч асобнікаў. У 1932 годзе былі пасвечаныя і першыя 9 выпускнікоў. У 1930-я гады семінарыя была рэарганізавана, а адукацыйная праграма пашырана за кошт паглыбленага вывучэння філасофіі.
У 1940 годзе семінарыя была закрыта савецкай уладай. За 13 гадоў працы (1927—1940) семінарыя паспела падрыхтаваць 150 святароў. З 1941 года, пасля захопу краін Балтыі нямецкай арміяй, семінарыя функцыянавала, але пасля вайны ў 1946 годзе была паўторна закрыта. У пасляваенны час у Літоўскай ССР дзейнічала толькі адна каталіцкая семінарыя ў Каўнасе, і тое ў вельмі абмежаваных умовах — колькасць семінарыстаў была абмежавана, а колькасць новых святароў не перавышала пяці чалавек у год.
У 1989 годзе семінарыя была адноўлена, першы навучальны год яна пачала з 22 студэнтамі. Адноўленая семінарыя атрымала імя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса, які быў яе першым рэктарам. У першыя гады пасля аднаўлення быў адрамантаваны будынак семінарыі, пабудавана семінарская капліца. У 1993 годзе адкрыта перадсемінарыя. 15 сакавіка 2000 года семінарыя атрымала ліцэнзію ад урада Літвы і статус недзяржаўнай ВНУ.