Ikarus 415

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ikarus 415
Вытворца Венгрыя Ikarus
Гады выпуску 19862002
Тып Гарадскі
Клас Вялікі
Габарыты
Даўжыня, мм 11 440
Шырыня, мм 2 500
Вышыня, мм 3 037
Колавая база, мм 5 700
Прасвет, мм 330
Салон
Колькасць дзвярэй для пасажыраў 3
Умяшчальнасць
Месцаў для сядзення 20+1
Рухавік
Мадэль рухавіка RABA D10 UTS,P6 ТД
Магутнасць, к.с. 180
Расход паліва, л/100 км 25,2
Трансмісія
Тып каробкі перадач ZF S6 120U
Колькасць перадач 6/1
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Ikarus 415 на Вікісховішчы

Ikarus 415 — гарадскі аўтобус венгерскай кампаніі Ikarus. Выпускаўся з канца 1986 года па 2002 год.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Апорны кузаў падвышанай каразійнай стойкасці. Тармазы пнеўматычныя барабанныя. Масты канструктыўна прыстасаваныя для мантажу антыблакавальнай і протывабуксовачнай сістэмы тармазоў. Падвеска залежная, пнеўматычная з клапанамі, якія рэгулююць становішча кузава адносна дарогі. Салон ацяпляецца паветрам ад сістэмы астуджэння рухавіка, маецца незалежны ацяпліцель. У параўнанні з 200-й серыяй у Ikarus 415 больш сучасная кампаноўка, якая дазволіла панізіць падлогу да ўзроўню 740 мм.

Тэхнічныя характарыстыкі[1]
Рухавік RABA D 10 UTS
(Еўра-1)
MAN D 2865 LUH 06
(дызельны, радны, гарызантальны, пяціцыліндравы, з турбанаддзіманнем, Еўра-1)
DAF LT 160
(дызельны, радны, гарызантальны, шасціцыліндравы, з турбанаддзіманнем)
Макс. магутнасць 180 кВт пры 2000 аб/хв 191 кВт пры 2000 аб/хв 160 кВт пры 2000 аб/хв
Макс. круцільны момант 1100 Н·м пры 1000–1400 аб/хв 974 Н·м пры 1300 аб/хв
Каробка перадач ZF S6 120 U,
механічная, 6-ступеньчатая
ZF 4 HP 500,
аўтаматычная
Voith D85 1/2 A4N,
аўтаматычная
Макс. хуткасць 74 км/г 76,2 км/г 77 км/г

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У дзевяностыя гады мінскія транспартнікі займаліся пошукам новай машыны для замены старых Ікарусаў, ЛіАЗаў і ЛАЗаў. З мэтай вывучэння досведу эксплуатацыі ў 1995 годзе быў набыты адзін аўтобус Ikarus 415[2]. Аўтобусы аказаліся дарагімі і складанымі ў тэхнічным абслугоўванні, таму далейшыя закупкі машын гэтых серый не праводзіліся.

Адзіны асобнік эксплуатаваўся ў Аўтобусным парку №7[3]. У 2000-я гады даволі рэдка выходзіў на маршрут з-за складанасцяў з тэхнічным абслугоўваннем. Спісаны ў сярэдзіне 2007 года.

У Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

У Польшчы[правіць | правіць зыходнік]

Ikarus 415.14B у Бельска-Бяле

У Польшчу былі пастаўленыя агулам 64 аўтобусы мадыфікацый 415.14A, 415.14B, 415.14C, 415.14D, 415.14E і 415.22. Большасць з іх (39 адзінак) былі накіраваныя ў Бельска-Бяла. 13 — у Чэнстахова, 8 — у Бытам і 4 — у Кэндзежын-Козле. Некаторыя з іх ужо спісаныя або прададзеныя іншым перавозчыкам.

У Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Ikarus 415.33 у Маскве

Аўтобусы, якія пастаўляліся ў Расію, мелі мадыфікацыю Ikarus-415.33 і былі закуплены для Сусветных Юнацкіх Гульняў 1998 года, а пасля іх заканчэння, аўтобусы былі размеркаваны па аўтобусных парках Масквы.

Эксплуатацыя аўтобусаў ва ўмовах Масквы была складанай па прычыне меншай колькасці сядзенняў у салоне. Паступова аўтобусы Ikarus-415.33 сталі выходзіць з ладу і выводіцца з эксплуатацыі ў сувязі з адсутнасцю запчастак і камплектуючых. З 2007 года ў Маскве адбываецца актыўнае спісанне аўтобусаў гэтай мадэлі, разам з аўтобусамі Ikarus-435.17.

Па стане на студзень 2015 года ў Маскве спісаныя ўсе аўтобусы гэтай мадэлі. Апошнім у Маскве стаў аўтобус пад нумарам 10205 Архівавана 28 жніўня 2017..

Зноскі

  1. Ikarus 415 Архівавана 24 кастрычніка 2016. // com-drive.com (руск.)
  2. Венгерские, но родные. Вспоминаем историю городских автобусов Ikarus в Минске (руск.). onliner.by (9 сакавіка 2021). Праверана 2 кастрычніка 2021.
  3. Автобус городского типа большого класса Ikarus-415 // beltransport.esmasoft.com (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]