Intetics

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Intetics
Тып прыватная
Заснаванне 1995
Размяшчэнне Чыкага, Ілінойс, ЗША
Ключавыя фігуры Барыс Канцавы (Прэзідэнт і заснавальнік)
Галіна Праграмнае забеспячэнне, ІТ-аўтсорсінг
Сайт www.intetics.com

Intetics (Інтэцікс) — кампанія, якая прадастаўляе паслугі аўтсорсінга. Знаходзіцца яна ў г.Чыкага, ЗША, і г.Дзюсельдорфе, Германія. Кампанія мае таксама тры цэнтры распрацоўкі ва Усходняй Еўропе: у г. Мінску (Беларусь), г. Кіеве і г. Харкаве (Украіна). Прадстаўніцтвы кампаніі адкрыты ў Велікабрытаніі, Германіі і Чэхіі. Кампанія спецыялізуецца на стварэнні інжынірынгавых цэнтраў і каманд для распрацоўкі і тэсціравання праграмнага забеспячэння, праектавання, сістэмнай інтэграцыі, геоінфармацыйных сістэм (ГІС) і апрацоўкі дадзеных для прадпрыемстваў і арганізацый у разнастайных сферах дзейнасці. Паводле словаў “Software Magazine”, кампанія паказвае дынамічны рост. Intetics з'яўляецца членам шэрагу міжнародных прафесійных арганізацый і тэхналагічных супольнасцей, а таксама - уладальніцай шматлікіх сертыфікатаў і ўзнагарод.

Развіццё ІТ-супольнасці[правіць | правіць зыходнік]

Intetics з'яўляецца адной з найбуйнешых ІТ-кампаній у Беларусі і Украіне і, дзякуючы назапашаным ведам у сферы ІТ, яе дзейнасць была неаднаразова асветлена ў СМІ (напрыклад, Tut.By). Intetics з'яўляецца пастаянным партнёрам беларускай групы платформы карыстальнікаў Adobe Flash (Belarus Adobe Flash User Group) і дапамагае ў арганізацыі разнастайных мерапрыемстваў і канферэнцый, такіх, як “Flash-гульні як бізнес” («Flash Games as Business»)[1]. Кампанія з'яўляецца рэгіянальным лідарам па ўкараненні ГІС-сістэм для бізнес-працэсаў. У 2011 г. Intetics адыграла ключавую ролю ў стварэнні http://phpdev.by/ — супольнасці РНР-распрацоўшчыкаў у Беларусі, якая прызначана для абмену інфармацыяй і вопытам з іншымі праграмістамі, што прымяняюць тэхналогіі LAMP. Усе офісы кампаніі Intetics з'яўляюцца часткай Microsoft User Group Community і Microsoft.NET. Таксама кампанія выступала спонсарам міжнародных аўтсорсінгавых канферэнцый, такіх, як Sourcing Summit 2010 і Fusion CEO-CIO Symposium 2011, а ў студзені 2011 была адным са спонсараў Арганізацыі міжнародных праграм абмену ў Чыкага (Council of International Programs), накіраванай на павышэнне прафесійнага ўзроўню для ўсіх, хто жадае прайсці навучанне за мяжой. Акрамя гэтага, кампанія з'яўляецца заснавальніцай штогадовых спаборніцтваў ІТ-кампаній па картынгу, якія праводзяцца ў Мінску.[2]

Гісторыя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 — Заснаванне кампаніі Intetics у г. Мінску, Беларусь.
  • 1997 — Галоўны офіс кампаніі пераносіцца ў г. Прага, Чэхія. Колькасць супрацоўнікаў расце з 30 да 70 у перыяд паміж 1997 і 2003 гг. Кампанія працуе пад брэндам «Web Space Station», распрацоўваючы шматлікія вэб-сайты і сістэмы.
  • 2002-2003 — Кампанія на працягу двух гадоў атрымлівае ўзнагароду Deloitte Technology Fast 50 Award у Цэнтральнай Еўропе.
  • 2003 — Галоўны офіс пераязджае ў ЗША і кампанія атрымлівае назву Intetics.
  • 2005 — Заснаванне другога цэнтра распрацоўкі ў г. Харкаве, Україна.
  • 2006 — Сертыфікацыя паводле стандарта ISO 9001 пацвярджае якасць прадастаўляемых паслуг. Intetics становіцца Microsoft Gold Partner[3] і ўдзельнічае ў шэрагу другіх партнёрскіх праграм (Oracle, IBM і т.д.).
  • 2007-2008 — Intetics уваходзіць у рэйтынг Global Outsourcing Top 100 паводле меркавання экспертаў IAOP (International Association of Outsourcing Professionals — Міжнародная Арганізацыя Спецыялістаў Аўтсорсінга) і часопіса Fortune.
  • 2009 — Intetics засноўвае вытворчы цэнтр для распрацоўкі ГІС-праектаў, які становіцца адным з першых падобных цэнтраў аўтсорсінга (BPO) ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.
  • 2012 — Да моманту 15-й гадавіны з дня свайго заснавання кампанія становіцца ўладальніцай шматлікіх узнагарод за выдатныя дасягненні ў галіне, у тым ліку — European IT Excellence Award (2010). Таксама ў 2010 годзе беларускі офіс становіцца рэзідэнтам Беларускага парку высокіх тэхналогій, які прадастаўляе дзяржаўную падтрымку для кампаній, якія працуюць у сферы інавацыйных тэхналогій.
  • 2011-2012 — Intetics сертыфікуецца паводле стандарту ISO/IEC 27001, пацвярджаючы надзейнасць і бяспеку працэсаў і дадзеных, якія праходзяць праз Кампанію. Таксама на працягу гэтых двух гадоў Кампанія займае самую высокую пазіцыю рэйтынгу “Узыходзячая зорка аўтсорсінга”, які праводзіцца IAOP.
  • 2013 — Кампанія Intetics адкрывае новы офіс у заходняй Еўропе ў г. Дзюсельдорфе, Германія.

Інавацыі[правіць | правіць зыходнік]

Intetics — кампанія, вядомая сваім інавацыйным укараненнем афшорных выдзеленых каманд (Offshore Dedicated Team) у раннія 2000-я. Дадзеная мадэль аўтсорсінга сёння выкарыстоўваецца большасцю аўтсорсінгавых кампаній свету. У 2011 г. Intetics увяла новую мадэль аўтсорсінга па стварэнні цэнтраў распрацоўкі для канчатковых кліентаў, Remote In-Sourcing (“выдалены наём/інсорсінг”), якая далей развівае класічную мадэль адносін кліент-пастаўшчык у сэрвіснай індустрыі і значна мінімізуе рызыку традыцыйнага аўтсорсінга.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Канферэнцыя "Flash games as business". Пра распрацоўку ўласных гульняў на Flash ад беларускіх стартапаў, 2011
  2. Чэмпіянат "IT-Картынг", 2011
  3. Microsoft Partners

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]