Сітнік растапыраны
Сітнік растапыраны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Сітнік растапыраны[3][4][5] (Juncus squarrosus) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Карэнішчы кароткія, разгалінаваныя. Сцёблы прамыя, да 50 см. Лісце амаль ўсё базальнае, шаравата-зялёнае, 7-30 см х 1-2 мм, амаль скурыстае, краі цэлыя. Самыя нізкія прыкветкі нашмат карацей, чым суквецці. Суквецці тэрмінальныя, 7-40-кветкавыя, 3-10 х 1-2 см. Лісточкі калякветніка аднолькавыя, белыя або жаўтлява-шэрыя. Каробачка карычневая зваротнаяйкападобная, ад яйкападобнай да эліпсоіднай, 4-5 х 2,3-3 мм. Насенне бурае, эліпсоіднае, 0,6-0,9 мм.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Від распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (у тым ліку Украіне). Натуралізаваны: Тасманія, Новая Зеландыя, Грэнландыя, Вісконсін. Засяляе балоты, верасовыя пусткі, расце на кіслай глебе.
Ва Украіне распаўсюджаны пераважна на Палессі . На тэрыторыі Украіны праходзіць усходняя мяжа распаўсюджання віду[5].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 413. — 548 с.
- ↑ а б Ольшанський І. Г. Географічний аналіз Juncaceae Juss. флори України // Український ботанічний журнал. — 2009. — В. 66. — № 4. — С. 554–565.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Flora of NW Europe(недаступная спасылка) (англ.)
- Flora of North America (англ.)
- Euro+Med Plantbase (англ.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)