Kaltherzig
Kaltherzig | |
---|---|
Жанры |
Готык-рок Darkwave Сінтпоп |
Гады | 2007-2015 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень |
Англійская Беларуская |
Kaltherzig — беларускі музычны праект з Мінска, які выконваў музыку ў сінт-гатычным накірунку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Kaltherzig у 2007 пачынаўся, як one-man праект (першапачаткова пад назвай KAlt). Заснавальнікам гурта з'яўляецца Аляксандр Круп, вядомы як лідар беларускага гурта Saudade, які выконваў музыку ў стылі love-metal.
KAlt
[правіць | правіць зыходнік]Праз год пасля заснаваньня да праекта далучылася вакалістка JadFeel. Пры яе удзеле была запісана першае прома «Sip The Entity» (жнівень 2008), а таксама рэалізаваны першыя жывыя выступы праекта на буйнейшым на прасторах СНД штогадовым фестывалі цёмнай культуры «Чорна Рада: Дзеці ночы» ў Кіеве ды легендарным пецярбургскім клубе Арктыка. Але супрацоўніцтва з JadFeel было нядоўгім. На змену ёй прыйшла Alice з Гомеля — праект з таго часу стаў геаграфічна раскіданы. Першым вынікам гэтага супрацоўніцтва быў падвойны інтэрнэт-сінгл «Separated» Архівавана 15 снежня 2011.. На ім прысутнічае першая беларускамоўная песня гурта пад назвай «Distant Love».
Kaltherzig
[правіць | правіць зыходнік]2010 год пачаўся для праекта папаўненнем складу. Да праекта далучылася Nika Noname, дагэтуль ня меўшая ніякага дачынення да гатычнай субкультуры і спяваўшая ў асноўным у рознага кшталту R'n'B праектах. Гэта дадало гучанню праекта новых адценняў і дынамікі. Акурат пасля гэтага, у маі праект вымушаны змяніць назву. Падчас перамоваў з лэйблам высветлілася, што гурт з такой назвай ужо існуе ў Германіі. У выніку з KAlt гурт ператварыўся ў Kaltherzig. Улетку было абвешчана аб пачатку супрацоўніцтва з нямецкім лэйблам «Batleth' Records». На ім у красавіку 2011 быў выдадзены дэбютны поўнафарматны альбом «The First Cold», куды ўвайшлі перазапісаныя песні з ранняй творчасці праекта, а таксама некалькі невыдадзеных ды новых песень. У верасні таго ж года выйшаў інтэрнэт-рэліз пад назвай «Dead/Angels», дзе апроч арыгінальных кампазіцый было некалькі рэміксаў ад польскіх Lily Of The Valley і Controlled Collapse, шведскага Waves Under Water, а таксама літоўскага Mirrors Of Mind. Дадзены сінгл вылучыўся тым, што ў адрозненні ад мінулых, дзе аўтарам усяго матэрыяла з'яўляўся Аляксандр Круп, аўтарам тэксту песні «Angels» стала Nika Noname.
Пасля гэтага ў дзейнасці калектыва адбыўся пэўны перапынак, але які быў скончаны ў 2012 годзе[1]. У той жа час гурт пакінула Alice. У сакавіку 2014 года на нямецкім лэйбле «Cold Insanity Music» выдаецца альбом «Songs Made of Solitude and Pain», над каторым акрамя Аляксандра Крупа і вакалісткі Nika Noname (пакінула праект у працэсе запісу альбома) працавалі запрошаныя вакалісты Sven Rebentisch і Margret Aleshkevich[2]. У снежні 2014 года гурт выпускае апошні альбом пад назвай «Greatest Love Songs Vol. 777»[3]. У рэліз увайшлі перазапісаныя лепшыя кампазіцыі, а таксама новыя песні і два кавера на Depeche Mode і HIM. Пасля рэліза Аляксандр Круп абвясціў пра творчы перапынак праекта, але ўжо ў 2015 годзе адначасова з прэзентацыяй кліпа на беларускамоўную песню «Distant Love» ён паведаміў аб канчатковым спыненні існавання калектыву[4].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- The First Cold (2011)
- Songs Made of Solitude and Pain (2014)[2]
- Greatest Love Songs Vol. 777 (2014)[3]
Сінглы, EP
[правіць | правіць зыходнік]- Sip The Entity (2008, EP)
- Separated (2009, падвойны інтэрнэт-сінгл)
- Dead/Angels (2011, інтэрнэт-сінгл)[1]
- Single (2013)[5]
Удзел у зборніках[1]
[правіць | правіць зыходнік]- Shadow Places: Selected tracks from the darker side (2010) — «Cross the Night»
- Shadow Places 2: Halflights (2011) — «Angels»
- An Inner Holiday — 2 (2011) — «Dead»
Рэміксы
[правіць | правіць зыходнік]- Mirrors Of Mind — Dellamorte Dellamore — «Dellamorte Dellamore», EP
- Lily Of The Valley — Recognize — «Recognize», сінгл
- Riddle — Страсть — «Страсть», EP
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Круп: спеў, музыка, словы, сэмплінг/праграмінг
- Nika Noname: спеў, словы (2010-2014)
- Alice: спеў (2009-2011)
- JadFeel: спеў (2008)
Зноскі
- ↑ а б в Kaltherzig возвращаются на сцену / Ultra-music.com
- ↑ а б Kaltherzig представляет "Песни сделанные из одиночества и боли" (+слушать) / Experty.by
- ↑ а б Kaltherzig выпустил последний альбом (+слушать) / Experty.by
- ↑ РАЗЬВІТАЛЬНЫ КЛІП ГАТЫЧНАГА ПРАЕКТУ KALTHERZIG / Tuzin.fm
- ↑ Kaltherzig попытались объединить darkwave и рок-музыку (+слушать/+скачать/+видео) / Experty.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падвойны інтэрнэт-сінгл «Separated» Архівавана 15 снежня 2011.
- Старонка на Facebook