Перайсці да зместу

Karanasa hoffmanni

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Karanasa hoffmanni
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Karanasa hoffmanni


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Karanasa hoffmanni — дзённы матылёк з сямейства блакітніц. Відавая назва дадзена ў гонар Эрнста Аўгуста Гофмана (1837-1892) — нямецкага энтамолага, які спецыялізаваўся на лепідаптэралогіі. Ён найбольш вядомы, як аўтар двух атласаў матылькоў: «Die Gross-Schmetterlinge Europas» (1887) і «Die Raupen der Gross-Schmetterlinge Europas» (1887). На рускай мове быў выдадзены яго «Атлас матылькоў Еўропы і часткова руска-азіяцкіх уладанняў».

Эндэмік Узбекістана — наваколлі перавала Кумбель (Туркестанскі хрыбет). Засяляе высакагорныя шчабеністыя і дробназямлістыя схілы ў зоне лугавых стэпаў на вышыні 3000 — 3200 м н.у.м.[1]. Від прымеркаваны да зёлкавых раслінных асацыяцый[1].

Спосаб жыцця віду недастаткова вывучаны. Час лёту матылькоў — у ліпені-жніўні. Час вылету нераўнамерны па гадах[1].

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Узбекістана. Колькасць на тэрыторыі Узбекістана складае каля 10-20 асобін за сезон, у асобныя гады сустракаюцца адзінкавыя асобіны[1]. Лімітуючыя колькасць фактары: празмернае выкарыстанне перавыпас жывёлы ў месцах пражывання віду[1].

Зноскі

  1. а б в г д Чырвоная кніга Рэспублікі Узбекістан.