Kontakto
Kontakto (у перакладзе - "кантакт") - міжнародны часопіс на мове эсперанта, які выдаецца Сусветнай арганізацыяй эсперанта UEA. Часопіс быў заснаваны ў 1963 годзе і зараз распаўсюджваецца і чытаецца прыкладна ў 90 краінах света. часопіс у асноўным публікуе матэрыялы на грамадска-палітычныя і культурныя тэмы; асаблівая ўвага надаецца публікацыі матэрыялаў на "нескладаным" эсперанта, якія могуць выкарыстоўвацца для вывучэння мовы.
Выданне і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]
Часопіс фармальна лічыцца аднім з двух друкаваных органаў Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO), але фактычна выдаецца Сусветнай арганізацыяй эсперанта (UEA). рэдактар яасопіса выбіраецца і зпацьвяржаецца камітэтам TEJO па сагласаванню з генеральным дырэктарам UEA; у розны час яго рэдактарамі былі розныя выдатныя эсперантысты, напрыклад, Хамфры Тонкін (ЗША, ён жа быў першым рэдактарам часопіса), Штэфан Маўль (Германія), Раман Дабжыньскі (Польшча), Ульрых Лінс (Германія), Іштван Эртль (Венгрыя) і інш. У 2200 гадах у складзе рэдакцыі і сярод аўтараў дамінавалі рускамоўныя эсперантысты: у 2002-2007 гадах галоўным рэдактарам часопсіа была Яўгенія Зверава-Аміс (Украіна, потым яна эмігравала ў ЗША), з лета 2007 па восень 2010 галоўным рэдактарам часпопіса з'яўляўся Павел Мажаеў (Украіна). З восені 2010 года галоўным рэдактарам часопіса з'яўляўся бразілец Рожэнер Павінскі[1].
Часопіс друкуецца ў Полшчы, адтуль жа і распаўсюджваецца па ўсяму свету. Аўтарамі артыкулаў з'яўляюцца эсперантысты з самых розных краін света. Перакладныя матэрыялы публікуюцца значна радзей за арыгінальна напісаных на эсперанта. Часопіс магчыма выпсіаць з любой кропкі света праз пасрэднікаў Сусветнай арганізацыі эсперанта. У год выдаецца 6 нумароў, кошт гадаво падпіскі вагаецца ў залежнасці ад краіны ў памерах 10-35 еўра. Індывідуальныя члены Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў атрымліваюцть часопіс аўтаматычна. Акрамя таго, на афіцыйным сайце UEA рэгулярна з'яўляюцца pdf-версіі свежых нумароў. Слабавідзячыя могуць атрымліываць аўдыя-версію часопіса.
Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]
Агульны кірунак часопіса вызначаны як грамадска-культурны; рэгулярна публікуюцца артыкулы, якія карыстаюцца цікаўнасць сярод моладзі - захапленні, інтрэнэт, падарожжы і інш. Нягледзячы на тое, што часопіс выдаецца на эсперанта, матэрыялы аб самом эсперанта (навіны ад эсперанта-мерапрыемствах, праблемныя артыкулы аб развіцці эсперанта-грамадства і г. д.), друкуюцца рэдка. Тым не менш, нярэдкімі з'яўляюцца матэрыялы, прысвечаныя эсперанта-культуры (эсперанта-літаратуры, фенамену валодання эсперанта з нараджэння і г. д.); практычна ў кожным нумары публікуюцца рэцэнзіі аб новых эсперанта-кнігах і кампакт дысках.
Асаблівая ўвага надаецца публікацыі матэрыялаў на "нескладаным эсперанта" (з выкарыстаннемтак званых "простага" і "вельмі простага" слоўнікавых спісаў), якія могуць выкарыстоўвацца на пачатковых этапах авалодвання эсперанта.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- (эсп.) Афіцыйная старонка часопіса
- (эсп.) Старонка часопіса на сайце Gazetejo.org, які прапаноўвае разнастайныя перыядычныя выданні на эсперанта (на старонцы даступныя для спампоўвання некалькі pdf-файлаў з асобнымі нумарамі часопіса)