Семінар TEJO
Выгляд
Семінар TEJO — семінар, які праводзіцца Сусветнай моладзевай арганізацыяй эсперантыстаў, на якім абмяркоўваюцца актуальныя тэмы. Працоўнай мовай з’яўляецца эсперанта.
Зрэдку семінары адбываюцца таксама з удзелам арганізацый, не звязаных з эсперанта-рухам. Тады яны становяцца двухмоўнымі з выкарыстаннем звычайна англійскай мовы як дадатковай.
Дзякуючы семінарам TEJO быў створаны шэраг эфектыўных праектаў:
- Lernu! — галоўны партал у інтэрнэце для вывучэння эсперанта;
- Lingva Prismo — сайт аб моўнай разнастайнасці з інфармацыяй пра розныя мовы і алфавіты, якія выкарыстоўваюцца ў свеце;
- Interkulturo — праект культурнага абмену паміж групамі, раскіданымі па ўсяму свету.
Дата | Месца | Тэма |
---|---|---|
1992-10-30/03 | Турын | Што па-за эканомікай — магчымыя альтэрнатыўныя змены ў чалавечых адносінах |
1993-04-30/04 | Пула | Міжземнае мора: канфлікт ці аб’яднанне |
1994-05-01-08 | Страсбург | Праз межы Еўропы — еўрапейскі ўнёсак у сённяшні свет |
1994-10-29/04 | Кутна-Гора | Еўропа рэгіёнаў / Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў Еўропе — рухавік еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу |
1995-04-29/07 | Будапешт | Меншасці Еўропы |
1996-03-16/23 | Бохербой | Лёгка крочыць па зямлі |
1996-10-26/02 | Люблін | Моладзь без меж — дзейнасць для міжнароднага паразумення |
1997-04-27/04 | Будапешт | Інфармаванне |
1997-10-04/11 | Ла-Шо-дэ-Фон | Адукацыя да міру |
1998-04-25/02 | Віторыя | Правы чалавека пад прыгнётам |
1998-10-11/18 | Будапешт | Моўныя правы — моўная палітыка |
1999-04-25/02 | Турын | Мясцовыя культуры ў глабальным свеце |
1999-10-24/31 | Страсбург | Інтэрнацыяналізм і нацыяналізм — канфліктныя ці ўзаемадапаўняльныя ідэі? |
2000-09-01/08 | Варна | Балканская моладзевая дзейнасць для культуры міру |
2001-03-25/01 | Будапешт | Моўная вясёлка — мост да культурных скарбаў |
2002-03-10/17 | Літва | Актыўнае грамадзянства |
2002-05-?? | Югаславія | Эсперанта@Інтэрнэт |
2002-10-06/13 | Страсбург | Правы чалавека пад штодзённым разглядам |
2004-10-03/10 | Страсбург | Планаванне праектаў |
2006-10-28/03 | Брусэль | Камунікацыя пра моўныя правы ў інтэграванай Еўропе |