Пладовыя целы аднагадовыя, буйныя, дыяметрам 7-40 см, таўшчынёй 1-4 см, з серна-жоўтымі, ружаватымі, аранжава-ружовымі, веера-, лапата- або языкападобнымі, мясістымі, потым зацвярдзелымі і ломкімі, часта з хвалістым краем шапкамі. Мякаць шчыльная, белая або жаўтаватая, сырападобная, з узростам цвёрдая. Трубачкі жаўтаватыя ці серна-жоўтыя, танкасценныя, з акруглымі ці вуглаватымі спорамі. Споры шырокаэліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.
Мае каля 5 форм. Пашыраны па ўсім зямпым шары. Пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў: у Еўропе пераважна на дубе, у Сібіры — на лістоўніцы, на Далёкім Усходзе — на вязах і арэху маньчжурскім. На Беларусі расце групамі чарапіцападобна размешчаных зрослых каля асновы шапак на жывой або адмерлай драўніне лісцевых парод у маі—кастрычніку.
Галаўко А. Летыпор // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 166.