Lamproderma columbinum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lamproderma columbinum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lamproderma columbinum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181316
NCBI  987145
MB  230127

Lamproderma columbinum — від слізевікоў сямейства Lamprodermatidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Спарангіі агульнай вышынёй 2-3 мм, складаюцца з галоўкі і тонкай ножкі. Яны з’яўляюцца паасобку або групамі. Галоўка 0,5-01 мм у дыяметры, шарападобная, эліпсападобная або яйцападобная, лілова-чорная з вясёлкавымі блакітнымі або фіялетавымі адценнямі ці медная. Перыдый устойлівы, плёнкавы, у ніжняй частцы фіялетавы, часам плямісты больш цёмных адценняў. У спарангія цыліндрычная калумела з канічнай або булавападобнай верхавінай, якая дасягае больш за палову вышыні спарангія. Трыхінелы шчыльныя, складаюцца з карычнева-фіялетавых нітак, якія адыходзяць ад калумелы, слаба раздвоеных і амальгамаваных. Яны разгаліноўваюцца па паверхні і ўтвараюць тонкую, амаль бескаляровую сетку. Сцябло чорнае, прамое, 1,5-2 мм вышынёй, пурпурна-чорнае, бліскучае, падоўжна-паласатае або маршчыністае, расце з цёмна-пурпуровага ложа (гіпатала). Споры лілова-шэрыя, скручаныя, дыяметрам 11-14 мкм. Плазмодый непразрысты, белы, радзей жоўты.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Від шырока распаўсюджаны; акрамя Паўднёвай Амерыкі і Антарктыды, яго з’яўленне адзначана на ўсіх кантынентах і на многіх астравах. Месца пражывання на імхах, замшэлых пнях, бярвеннях і камянях.

Зноскі