Перайсці да зместу

Танкадзюбая чайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Larus genei)
Танкадзюбая чайка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus genei Breme, 1839

Сінонімы
  • Chroicocephalus genei
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  824036
NCBI  1569666

Танкадзю́бая ча́йка[1] (Larus genei, Chroicocephalus genei) — птушка сямейства Чайкавыя (Laridae).

Танкадзюбая чайка даўжынёй ад 39 да 47 см, размах крылаў 97 см. У адрозненне ад азёрнай чайкі, на якую яна вельмі падобная, яе галава не цёмная, а белая. Шыя, ніжняя частка цела і хвост летам маюць трохі ружовае адценне, крылы і спіна шэрыя. Першарадныя махавыя пёры чорныя на канцах, хвост мае чорна-белыя палосы. Тонкая дзюба і лапы чырвоныя.

У маладых птушак верхні бок шэры, ніжні бок белы, шэрыя плямы на галаве і патыліцы. Дзюба жоўта-аранжавая, ногі жоўтыя. Вяршыня белага хваста чорная.

Танкадзюбая чайка сілкуецца пераважна маленькімі рыбамі, а таксама насякомымі і рознымі ракападобнымі.