less

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Less
Less.jpgВывад less у X-Тэрмінал
Тып Сістэмная ўтыліта
Аўтар Mark Nudelman[d]
Распрацоўшчык Mark Nudelman
Напісана на C, мова праграмавання[1]
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск 1984
Апошняя версія 418 (2 студзеня 2008)
Ліцэнзія GNU GPL
Сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

less — кансольная праграма ў UNIX-падобных сістэмах, якая ўжываецца для прагляду (але не змянення) змесціва тэкставых файлаў на экране. Паказвае файл з магчымасцю пракруткі. Less — удасканаленне ўтыліты more. Магчыма і адваротная пракрутка. У адрозненні ад vi (які таксама можна ўжываць для прагляду файлаў), less не мае патрэбы ў чытанні ўсяго файла перад стартам і вынікова хутчэй працуе з буйнымі файламі. Сінтаксіс каманды:

less [параметры] <імя_файла>

less можна выклікаць з параметрамі, якія змяняюць паводзіны, напрыклад, колькасць радкоў для адлюстравання аднаго экрана. Гэтыя параметры могуць вар'іравацца ў разных Unix сістэмах. У той час, калі less адлюстроўвае файл, можна выкарыстоўваць разнастайныя каманды навігацыі. Гэтыя каманды базуюцца на камандах з more і vi узятыя разам. Таксама магчымы пошук у файле.

Па змоўчванню, less адлюстроўвае змест стандартнага вываду. Калі вывад перанакіроўваецца на іншы тэрмінал, напрыклад pipe з іншай каманды, less паводзіць сябе як cat.

less быў напісаны Mark Nudelman (англ.) і зараз уключаны ў праект GNU. Гэта каманда уключана ў шматлікія Unix сістэмы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Downloading less Праверана 31 снежня 2017.