wc
wc (ад англ.: word count — «падлік словаў») — unix‐утыліта, якая выводзіць колькасць пераводаў радкоў, словаў і байтаў для кожнага паказанага файла і выніковы радок, калі было зададзена некалькі файлаў. Калі уваходны файл не зададзены, ці роўны ‘-‘, то даныя чытаюцца са стандартнага ўвода.
Просты прыклад ужывання wc:
$ wc ideas.txt excerpt.txt 40 149 947 ideas.txt 2294 16638 97724 excerpt.txt 2334 16787 98671 total
У першай калонцы утрымліваецца колькасць радкоў, у другой — словаў, у трэцяй — сімвалаў.
Новыя версіі wc размяжоўваюць падлік байтаў і сімвалаў, каб правільна працаваць з кадыроўкамі накшталт UTF-8, якія маюць шматбайтавыя коды сімвалаў. Для выбару рэжыму работы ужываюцца ключы -c і -m.
Першапачаткова GNU wc уваходзіла ў склад пакета GNU textutils, але зараз яна з'яўляецца часткай GNU coreutils.
Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]
wc -l <filename> вывесці колькасць радкоў wc -c <filename> вывесці колькасць байтаў wc -m <filename> вывесці колькасць сімвалаў wc -L <filename> вывесці даўжыню самага доўгага радка wc -w <filename> вывесці колькасць словаў