uptime

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

uptime — утыліта ў UNIX-падобных сістэмах, якая паказвае бягучы час, час працы пасля загрузкі, колькасць працуючых карыстальнікаў у камп'ютарнай сістэме і нагрузку за апошнія 1, 5 і 15 хвілін.

    $ uptime
 21:36:17 up 1711 days,  6:39,  2 users,  load average: 0.09, 0.16, 0.20

Часцяком выкарыстоўваецца для вымярэння надзейнасці і стабільнасці аперацыйнай сістэмы, паказваючы час, які камп'ютар працуе без збояў ці патрэбы перазагрузкі ў мэтах адміністравання ці абслугоўвання. У той жа час вялікі uptime можа значыць нядбайнасць, бо многія крытычныя абнаўленні патрабуюць перазагрузкі.

Узровень загрузкі адлюстроўваецца ў выглядзе так званага LA — колькасці працэсаў, якія чакаюць сваёй чаргі на выкананне. Гэты лік дазваляе ацаніць агульную нагрузку на сістэму і не мае наўпроставага дачынення да загрузкі працэсара.

Windows[правіць | правіць зыходнік]

У Windows пачынаючы з версіі Windows NT 4.0 Service Pack 4 таксама ёсйь праграма з такой назвай.[1] Акрамя таго, стандартная утыліта systeminfo, апроч іншых звестак, таксама паказвае час працы аперацыйнай систэмы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • uptime(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах GNU/Linux (англ.)