mkswap

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

mkswap (ад англ.: Make Swap) — сістэмная ўтыліта UNIX-падобных аперацыйных сістэм, прызначаная для стварэння раздзела альбо файла віртуальнай памяці.

Утыліта падтрымлівае наступныя параметры:

    mkswap [-c] [-vN] [-f] [-p PSZ] [-L label] device [size]

Дзе:

  • -c — праверка раздзела, на bad-блокі (збойныя сектары дыску).
  • -v0 — стварэння swap-раздзела старога ўзору.
  • -v1 — стварэння swap-раздзела новага ўзору.
  • -f — force. прымусіць mkswap працаваць нават у выпадку памылковых параметраў утыліты, памылковага памеру раздзелу і г. д.
  • -p PSZ — указвае памер старонкі віртуальнай памяці.
  • -L label — указвае метку раздзела, для магчымасці далучэння праз метку (а не праз прыладу). Працуе толькі с абласцямі віртуальнай памяці новага ўзору. (-v1).
  • device — прылада, на якой ствараецца вобласць віртуальнай памяці (напрыклад /dev/hda7 альбо /dev/sdb1).
  • size — памер раздзелу. Небяспечны параметр, варта ўжываць з асцярожнасцю (у спалучэнні з -f можна стварыць вобласць буйней за раздзел, на якім ствараецца вобласць). Прызначаны для сумяшчальнасці.

Альтэрнатыўныя каманды[правіць | правіць зыходнік]

У файлавай сістэме ZFS віртуальная памяць выдаткоўваецца інакш. Напрыклад, у OpenSolaris:

pfexec zfs create -V 2G rpool/swap1 # Стварэнне тома з імем swap1 памерам 2 Гб

pfexec swap -a /dev/zvol/dsk/rpool/swap1 # Актывацыя swap1