Logo (мова праграмавання)
Jump to navigation
Jump to search
Лого (англ.: Logo) — адукацыйная мова праграмавання, распрацаваная ў 1967 годзе у Bolt, Beranek and Newman (BBN) Уолі Фірзігам і Сеймурам Пепертам.[1] У першую чаргу прызначалася для матэматычных разлікаў і для навучання праграмаванню дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.[2]
Лого — мультыпарадыгменная адаптацыя і дыялект функцыянальнай мовы праграмавання Лісп.[3] Таксама, Лога забяспечвае асяроддзе, у якім дзеці могуць развіваць свае навыкі разважання і рашэння задач.
Зноскі
- ↑ Logo Foundation
- ↑ Cynthia Solomon
- ↑ Computer Science Logo Style, Brian Harvey, MIT Press (3 volumes) ISBN 0-262-58148-5, ISBN 0-262-58149-3, ISBN 0-262-58150-7.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8
|