Go (мова праграмавання)
Клас мовы | працэдурная, структурная |
---|---|
Тып выканання | кампілюемая |
З'явілася ў | 2009 |
Аўтар(ы) | Роберт Грыземер, Кен Томпсан, Роб Пайк |
Пашырэнне файлаў | .go |
Тыпізацыя даных | статычная |
Асноўныя рэалізацыі | Кампілятар ад Google, франтэнд для gcc, GopherJS |
Зведала ўплыў | C |
Паўплывала на | Zig |
Go (вымаўляецца «гóў») — гэта статычна-тыпаваная мова праграмавання, распрацаваная ў Google Робертам Грыземерам, Робам Пайкам і Кенам Томпсанам. Go сінтаксічна падобны на C, але з убудаванай бяспекай памяці, зборам смецця, структурнай тыпізацыяй і паралельнасцю ў стылі CSP. Мову часта называюць Golang з-за даменнага імені golang.org, але ўласнае імя мовы — Go.
Ёсць дзве асноўныя рэалізацыі:
- Самадастатковы кампілятар ад Google, арыентаваны на некалькі аперацыйных сістэм і WebAssembly.
- gccgo, франтэнд для gcc.
Старонні транспілятар GopherJS кампілюе Go у JavaScript для франтэнд-распрацоўкі.
Прыклад[правіць | правіць зыходнік]
Прыклад напісання праграмы Hello world:
package main
import "fmt"
func main() {
fmt.Println("Hello, world!")
}