Metarhizium anisopliae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Metarhizium anisopliae

Абрастанне насякомага грыбам
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Metarhizium anisopliae (Metschn.) Sorokin, 1883

Сінонімы
  • Entomophthora anisopliae Metschn., 1879 (базіоним)[1]
  • Isaria anisopliae (Metschn.) R.H. Pettit, 1895[2]
  • Metarhizium anisopliae f. minor J.R. Johnst., 1915[2]
  • Metarhizium anisopliae var. anisopliae (Metschn.) Sorokin, 1976[2]
  • Metarhizium anisopliae var. majus (J.R. Johnst.) M.C. Tulloch, 1976[2]
  • Penicillium anisopliae (Metschn.) Vuill., 1904[2]

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5530
EOL  992622
MB  101834

Metarhizium anisopliae — від энтамапатагенных грыбоў з сямейства Clavicipitaceae. Сустракаецца ў глебах па ўсім свеце і выклікае захворванні ў розных насякомых, паразітуючы на іх. Вядома каля 200 відаў насякомых, якія могуць быць паражаны гэтым грыбом, у тым ліку: каларадскі жук (Leptinotarsa decemlineata), Callipogon relictus, тэрміты (Isoptera) і іншыя. Яго часта выкарыстоўваюць як біяагент па барацьбе са шкоднікамі  (руск.) культурных раслін. Прапанаваны ў якасці біяінсектыцыду супраць вектараў  (руск.) Лайма.

Разнастайнасць[правіць | правіць зыходнік]

У гэтым відзе вылучаюць тры формы і шэсць разнавіднасцяў:

  • Metarhizium anisopliae f. majus J.R. Johnst., 1915
  • Metarhizium anisopliae f. minor J.R. Johnst., 1915
  • Metarhizium anisopliae f. oryctophagum Frieder., 1930
  • Metarhizium anisopliae Driver & Milner, 2000
  • Metarhizium anisopliae
  • Metarhizium anisopliae C.J. Dong, Jia M. Zhang, W.G. Chen & Y.Y. Hu, 2007
  • Metarhizium anisopliae A.C. Rath, C.J. Carr & B.R. Graham, 1995
  • Metarhizium anisopliae Driver & Milner, 2000
  • Metarhizium anisopliae (J.R. Johnst.) M.C. Tulloch, 1976

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Два спосабы атрымання біямасы:

Пры вадкаснай ферментацыі спораваміцэліяльная маса мае вельмі нізкую захаванасць і хутка (на працягу 3 месяцаў) зніжае сваю біялагічную актыўнасць на 2-3 парадкі. У сувязі з чым спосаб культывавання на стэрыльным раслінным субстраце з’яўляецца больш мэтазгодным для напрацоўкі біямасы, стабільнай па колькасці жыццяздольных канідый, якая можа працяглы час захоўвацца без страты біялагічнай актыўнасці.

Вірулентнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адным з магчымых механізмаў, абумаўляльных змену вірулентных уласцівасцяў энтамапатагенных грыбоў, можа быць спантанная зменлівасць.

Вірулентнасць энтамапатагенных грыбоў цесна звязана з ферментатыўнай актыўнасцю.

Пасіраванне  (руск.) штамаў і іх марфалагічных варыянтаў праз успрымальнае насякомае-гаспадара дазваляе павялічыць вірулентнасць зыходных штамаў і іх морфавараў  (руск.) больш чым у два разы за тры пасажы.

Устойлівасць да абіятычных фактараў[правіць | правіць зыходнік]

Пры тэмпературы +20 °C сухая і вадкая біямаса могуць захоўвацца без страты біялагічнай актыўнасці і жыццяздольнасці на працягу 12 месяцаў. Пры тэмпературы + 6 °C вадкая і сухая формы захоўваюць жыццяздольнасць на працягу 12 месяцаў, аднак вадкая біямаса да канца гэтага тэрміну зніжае біялагічную актыўнасць да нулявога значэння.

Ультрафіялетавае апрамяненне з’яўляецца найбольш моцным негатыўным фактарам уплыву на біярэсурс грыба M. anisopliae, якія зніжаюць яго жыццяздольнасць да нуля на працягу 10 хвілін.

Фунгіцыдныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Працуе як інгібітар актыўнасці ўзбуджальнікаў грыбковых хвароб раслін Didymella applanata, Botrytis cinerea, Fusarium oxysporum, Rhizoctonia solani.

Зноскі

  1. Паводле MycoBank.org
  2. а б в г д Сістэматыка і сінанімія Архіўная копія ад 20 красавіка 2021 на Wayback Machine на сайце BioLib