Midnight commander

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Midnight Commander
300px
Дзве панэлі Midnight Commander
Тып

Менеджар файлаў

Распрацоўшчык

Суполка mc

Аперацыйная сістэма

Кросплатфармавая

Апошняя версія

4.8.15 (6 лістапада 2015)

Рэліз-кандыдат

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 177: Функцыя для адлюстравання ўласцівасці не знойдзена.

Бэта-версія

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 177: Функцыя для адлюстравання ўласцівасці не знойдзена.

Альфа-версія

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 177: Функцыя для адлюстравання ўласцівасці не знойдзена.

Тэставая версія

„Начныя зборкі“

Ліцэнзія

GNU GPL

Сайт

midnight-commander.org


«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандэр, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.

«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP ці FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна ўказаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.

«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перасоўваць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).

«Midnight Commander» у цяперашні час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.

mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць на звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.

Магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

  • свабоднае праграмнае забеспячэнне
  • магчымасць работы з рознымі архівамі, вобразамі ФС, сеткавымі ФС (Samba, FTP, SFTP)
  • мае магчымасць выконваць аперацыі капіявання і перасоўвання файлаў у фонавым рэжыме
  • убудаваны тэкставы рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу
  • тэкставы рэжым, заснаваны на бібліятэках ncurses і S-Lang. Гэта дазваляе праграме працаваць як у кансолі, так і ў разнастайных эмулятарах тэрміналу і праз аддаленыя злучэнні, напрыклад, праз пратакол SSH
  • падтрымка шматмоўнага інтэрфейсу
  • падтрымка кадыровак UTF-8 (пачынаючы з 2009 года)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Файлавыя менеджары

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.