Даўжыня цела белай сітаўкі налічвае 16—19 сантыметраў і для яе характэрны доўгі хвост. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, а ніжняй — белая. Галава таксама белая, з чорным горлам і шапачкай. Маса сітаўкі 20—23 грамаў. Будуе гнёзды ў паглыбленнях, напрыклад, у расколінах сцен, дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў і складах бярвення. Самкі адкладаюць 5—6 бялёсых з цёмна-шэрымі кропкамі яек, нярэдка двойчы на сезон. Яйкі самка выседжвае на працягу 12—14 дзён. Птушанят кормяць абодва бацькі. Недзе праз 15 дзён пасля нараджэння ў птушанят з’яўляецца апярэнне.
Гняздуе пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На больш цёплых землях свайго арэала від вядзе аселы лад жыцця, у той час як папуляцыі больш халодных рэгіёнаў мігруюць у Афрыку і назад. Зрэдку белая сітаўка сустракаецца і на Алясцы.