Перайсці да зместу

Muellerius capillaris

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Muellerius capillaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muellerius capillaris Mueller, 1889


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  242453

Muelleries capillaris — від круглых чарвей сямейства протастрангіліды (Protostrongylidae). З’яўляецца адной з найбольш эканамічна важных нематод дробных жвачных[1][2]. Нягледзячы на тое, што паразіт звычайна не з’яўляецца патагенным для авечак, у коз ён выклікае мюлерыёз  (кірг.)[1][3]. Авечкі і козы звычайна заражаюцца пасля выпадковага праглынання заражаных M. capillaris слімакоў або смаўжоў, і паразіт вырабляе яйцы ў лёгкіх свайго гаспадара, што ў сур’ёзных выпадках выклікае небяспечную для жыцця бронхапнеўманію[1].

Гаспадары[правіць | правіць зыходнік]

Паразітуе на авечках (Ovis aries) і козах (Capra aegagrus hircus), а таксама на дзікіх жвачных (Ruminantia), у тым ліку на зубрах (Bison bonasus), казулях (Capreolus capreolus), ласях (Alces alces), высакародных аленях (Cervus elaphus)[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанне M. capillaris вызначаецца геаграфічным размяшчэннем прамежкавых гаспадароў слімакоў і смаўжоў, якія паразіт выкарыстоўвае ў сваім жыццёвым цыкле[2]. Натуральным прамежкавым гаспадаром M. capillaris з’яўляецца від наземных слімакоў, якія адносяцца да роду Trochoidea, а маладняк слімакоў віду Trochoidea seetzenii найбольш успрымальны да паразітарнай інфекцыі[5]. Упершыню гэтых слімакоў вылучылі і ахарактарызавалі ў пустыні Негеў у Ізраілі[5]. Аднак слімакі многіх іншых родаў могуць быць заражаныя M. capillaris, у тым ліку такіх, як: Helix, Helicells, Theba, Abida і Zebrina[1]. Некалькі родаў смаўжоў, такіх як Limax і Agriolimax, таксама могуць служыць прамежкавымі гаспадарамі[1]. Паколькі існуе шмат прамежкавых гаспадароў, M. capillaris сустракаецца ва ўсім свеце[1][1][3]. У раёнах з умераным кліматам заражаныя амаль усе авечкі.

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Гэты паразіт выкарыстоўвае двух гаспадароў, каб завяршыць свой жыццёвы цыкл. Спачатку паразіт заражае прамежкавага гаспадара слімака або смаўжа. У далейшым слімак або смоўж праглынаюцца авечкай або казой падчас выпасу. Лічынкі мігруюць у лёгкія па лімфатычнай сістэме і пранікаюць у альвеолы або бранхіёлы[1][6]. У альвеолах лічынкі спеюць да дарослай стадыі, і дарослыя асобіны адкладаюць яйцы ў лёгачнай тканцы. Яйцы хутка вылупляюцца, і лічынкі выкашліваюцца або праглынаюцца[6]. Лічынкі выводзяцца ў навакольнае асяроддзе з макротай або калам[6]. Яны паўторна заражаюць слімака або смаўжа, каб завяршыць жыццёвы цыкл.

Заанозны патэнцыял[правіць | правіць зыходнік]

M. capillaris не перадаецца чалавеку[1].

Клінічныя прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

M. capillaris менш патагенны для авечак, таму што звычайна паражае толькі субплевральную прастору, што прыводзіць да меншай колькасці паталогіі[3]. Аднак у коз можа назірацца кашаль, пнеўманія, страта вагі, зніжэнне набору вагі і млявасць[7]. Больш сур’ёзныя інфекцыі здараюцца рэдка, таму што жвачныя жывёлы павінны праглынуць вялікую колькасць слімакоў або смаўжоў, каб узнікла вялікая інвазія, але сур’ёзныя інфекцыі прыводзяць да бронхапнеўманіі і ў канчатковым выніку да смерці жывёлы[3].

Дыягностыка[правіць | правіць зыходнік]

Лічынка першай стадыі (L1) можа быць выяўлена ва ўзорах кала метадам Бэрмана-Ветцэля.

У мёртвых жывёл 2-сантыметровыя вузельчыкі ў лёгкіх назіраюцца пры ўскрыціі; яны могуць быць запоўненыя белым гноем[3][7]. Патолагаанатамічны аналіз таксама можа выявіць невялікіх, белых, ніткападобных чарвякоў менш за 3 см у даўжыню ў лёгачнай тканцы[1][7].

Лячэнне і прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Лячэнне авечак звычайна не патрабуецца, таму што яны звычайна не паражаюцца інфекцыяй[6]. Івермекцін і бензімідазол можна выкарыстоўваць для знішчэння дарослых глістоў у коз. Штодзённыя дозы фенбендазолу або альбендазолу на працягу 1-2 тыдняў знішчаць усе жыццёвыя стадыі ў коз[6].

Прафілактыка і барацьба з M. capillaris складаныя, таму што прамежкавыя гаспадары слімакі і смаўжы знаходзяцца практычна ўсюды, і паразіт можа выжываць у прамежкавым гаспадары гадамі[1]. Тым не менш, эфектыўны дрэнаж пашы і выкарыстанне хімікатаў можа паменшыць папуляцыю слімакоў і смаўжоў[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к л MUELLERIUS CAPILLARIS, parasitic lungworms of SHEEP and GOATS. Biology, prevention and control. Muelleriosis(нявызн.). parasitipedia.net. Праверана 27 красавіка 2018.
  2. а б Distribution and impact of helminth diseases of livestock in developing countries. www.fao.org. Праверана 27 красавіка 2018.
  3. а б в г д "Overview of Lungworm Infection - Respiratory System - Merck Veterinary Manual". Merck Veterinary Manual [амерыканская англійская]. Праверана 2018-04-27.
  4. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  5. а б Solomon, Aharon; Paperna, Ilan; Alkon, Philip U. (November 1996). "The suitability of Trochoidea seetzenii of different ages as snail intermediate hosts of Muellerius cf. capillaris (Nematoda: Protostrongylidae)". International Journal for Parasitology. 26 (11): 1317–1319. doi:10.1016/s0020-7519(96)00107-5. ISSN 0020-7519. PMID 9024878.
  6. а б в г д Muellerius capillaris - an overview | ScienceDirect Topics (англ.). www.sciencedirect.com. Праверана 28 красавіка 2018.
  7. а б в Lungworm. www.wormboss.com.au. Праверана 28 красавіка 2018.