Nembrotha lineolata

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nembrotha lineolata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nembrotha lineolata Bergh, 1905


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  351407

Nembrotha lineolata — від голожаберных малюскаў сямейства Polyceridae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня — 70 сантыметраў. Цела вузкае, пярэдні край галавы закруглены, задні край цела завостраны. Дарсальная паверхня плаўна пераходзіць у латэральныя паверхні, а вентральная паверхня, званая ступнёй, заўсёды плоская, такім чынам Nembrotha lineolata падобная ў перасеку на паўкола. Маюцца тоўстыя ротавыя шчупальцы, а абодва рынафоры маюць трыццаць ламелей і могуць ўцягвацца. У цэнтры дарсальнай плоскасці анальная адтуліна, акружаная трыма вырастамі, падобнымі пёрам. Цела крэмава-белага колеру, а ўздоўж яго прамыя або звілістыя чырвона-карычневыя палоскі, і па краі ступні сіняя палоска. Ротавыя шчупальцы сінія або фіялетавыя з жоўтай палоскай. Рынафоры чырвоныя, але бываюць жоўтымі ў каморскіх Nembrotha lineolata.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Nembrotha lineolata жыве ў Інда-Ціхаакіянскай вобласці[1]. Распаўсюджванне гэтага віду абмежавана на захадзе Афрыкай, а на ўсходзе ўключае ў сябе Малайзію[1], Філіпіны, Інданезію[1], Аўстралію і Фіджы[1].

Зноскі

  1. а б в г W. B. jurisdiction=New South Wales; corporateName=Australian Museum; author=Rudman. The Sea Slug Forum - Nembrotha lineolata (англ.). www.seaslugforum.net (9 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2022. Праверана 5 снежня 2022.