Перайсці да зместу

Nike

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nike
Тып акцыянернае таварыства і Business Corporation[d][1]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 25 студзеня 1964
Заснавальнікі Phil Knight[d] і Bill Bowerman[d]
Краіна
Адрас
Галіна швейная прамысловасць, рознічны гандаль і прамысловасць[4]
Прадукцыя абутак, спартыўны інвентар[d] і адзенне
Абарот
  • 46,7 млрд $ (2022)[5]
Аперацыйны прыбытак
  • 6,65 млрд $ (2022)[6]
Чысты прыбытак
  • 6,05 млрд $ (2022)[6]
Капіталізацыя
  • 110 млн $ (2018)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 76 700 чал. (2019)[7]
Дэвіз Just do it
Даччыныя кампаніі Hurley International[d], Converse, Cole Haan[d] і Umbro[d]
Сайт nike.com (англ.)

Nike, Inc. — амерыканская карпарацыя, спецыялізуецца на вытворчасці спартыўнага абутку, адзення і інвентару. З'яўляецца найбуйнейшым ў свеце пастаўшчыком спартыўнага абутку і адзення. Прыбытак кампаніі за 2022 год перавысіў 46 мільярдаў долараў ЗША.[8]

Кампанія была заснавана 25 студзеня 1964 года пад назвай "Blue Ribbon Sports" Білам Баўэрманам і Філам Найтам і афіцыйна стала называцца Nike, Inc. 30 мая 1971 года. Кампанія атрымала сваю назву ад Нікі, грэчаскай багіні перамогі.[9] Кампаніі належаць такія брэнды як Nike Pro, Air Force 1, Air Max, Air Jordan і Converse, а таксама гандлёвая марка Just Do It. Акрамя вытворчасці спартыўнага адзення і абсталявання, кампанія кіруе рознічнымі крамамі пад назвай Niketown. Таксама Nike з'яўляецца спонсарам многіх вядомых спартыўных каманд па ўсім свеце.

Па стане на 2024 год у кампаніі працавала 83 700 чалавек па ўсім свеце.[10] У 2020 годзе толькі брэнд быў ацэнены больш чым у 32 мільярды долараў, што зрабіла яго самым каштоўным брэндам сярод спартыўных кампаній. Раней, у 2017 годзе, брэнд Nike ацэньваўся ў 29,6 мільярда даляраў.[11] Кампанія Nike заняла 89-е месца ў спісе Fortune 500 найбуйнейшых карпарацый ЗША па агульным аб'ёме даходаў.[12] Кампанія заняла 239-е месца ў рэйтынгу Forbes Global 2000 у 2024 годзе.

  1. а б Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 25 чэрвеня 2020.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  4. Nike Inc. (Beaverton, OR) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. Form 10-K
  6. а б Form 10-K — 2022.
  7. https://s1.q4cdn.com/806093406/files/doc_financials/2019/annual/nike-2019-form-10K.pdf
  8. Nike annual revenue worldwide 2022 (англ.). Statista. Праверана 19 лютага 2023.
  9. Levinson. How Nike almost ended up with a very different name. Business Insider. Праверана June 7, 2017.
  10. Nike (NKE) (англ.). Forbes. Праверана June 30, 2024.
  11. The World's Most Valuable Brands 2017: 16. Nike. Forbes. Праверана September 27, 2017.
  12. Fortune 500 Companies 2018: Who Made the List (англ.)(недаступная спасылка). Fortune. Архівавана з першакрыніцы November 10, 2018. Праверана November 10, 2018.