Obsidian Entertainment
Obsidian Entertainment | |
---|---|
![]() | |
Тып | бізнес і прадпрыемства |
Заснаванне | 12 чэрвеня 2003 |
Заснавальнікі | Feargus Urquhart[d], Chris Avellone[d], Chris Jones[d] і Darren Monahan[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Xbox Game Studios[2] |
Сайт | obsidian.net (англ.) |
Obsidian Entertainment — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп'ютарных гульняў, створаная ў 2003 годзе пасля закрыцця кампаніі Interplay Entertainment і яе даччыной кампаніі Black Isle Studios. Obsidian была заснавана былымі супрацоўнікамі Black Isle Studios Фергусам Уркхартам, Крысам Паркерам, Дарэнам Монаханам, Крысам Авелонам і Крысам Джонсам. У ліпені 2005 яны нанялі Джоша Соера, вядомага ўдзелам у распрацоўцы серыі Icewind Dale.
Студыя выпускала як уласныя прадукты, так і гульні па ліцэнзіі. Першымі праектамі студыі былі Star Wars: Knights of the Old Republic II: The Sith Lords і Neverwinter Nights 2, сіквелы гульняў ад BioWare. Першы ўласны прадукт Alpha Protocol быў выпушчаны ў 2010 годзе.
У лістападзе 2018 года Obsidian Entertainment была набыта кампаніяй Microsoft і стала часткай Microsoft Studios (цяпер Xbox Game Studios).
Гульні
[правіць | правіць зыходнік]Obsidian Entertainment выкарыстоўвае кодавае абазначэнне сваіх гульняў, заснаванае на спісе штатаў ЗША па даце іх далучэння. Падобная сістэма (якую прыдумаў Джош Соер у 1999, калі паступіў на працу ў Black Isle) ўжывалася і ў Black Isle, дзе для назваў праектаў выкарыстоўваліся імёны амерыканскіх прэзідэнтаў.
- Праект Дэлавэр — Star Wars: Knights of the Old Republic II: The Sith Lords (KotOR II), якая выйшла ў 2004 к для Xbox і ў 2005 для ПК
- Праект Пенсільванія — Neverwinter Nights 2, якая выйшла на ПК у 2006
- Праект Нью-Джэрсі — не анансаваны
- Праект Джорджыя — не анансаваны
- Праект Канектыкут — ролевая гульня, заснаваная на сусвеце фільмаў пра Чужых, адменена.
Першыя дзве з’яўляюцца працягамі гульняў, распрацаваных кампаніяй BioWare. Гэтак жа чакаўся анонс гульні, вядомай толькі як «Праект Нью-Джэрсі»[3], якая, паводле заявы супрацоўніка Obsidian Джона Моргана, не з’яўлялася сіквелам чаго-небудзь.
23 сакавіка 2006 Obsidian і Sega анансавалі [4], што яны збіраюцца сумесна распрацоўваць камп’ютарную ролевую гульню, пад кодавай назвай «Праект Джорджыя». Яна была запланаваная да выпуску на ПК, PlayStation 3, і Xbox 360. 13 сне 2006 Sega афіцыйна анансавала на сваёй цізер-старонцы па Чужым, што Obsidian Entertainment падпісала кантракт на распрацоўку гульні, якая базуецца на сусвеце фільмаў[5]. 14 снежня 2006 супрацоўнік Obsidian Соер пацвердзіў, што кодавым імем камп’ютарнай ролевай гульні па сусвету Чужых з’яўляецца менавіта «Праект Канектыкут», а не «Праект Джорджыя». У чэрвені 2009 распрацоўка ролевай гульні ў сусвеце Чужых была спыненая.[6]
Супрацоўніцтва Obsidian і Sega вылілася ў іншы праект пад назвай Alpha Protocol, які выйшаў у чэрвені 2010, і ўспрыняты гульнявой прэсай неадназначна.[7] З аднаго боку, хвалілі за нядрэнную ідэю, з другога ж — лаялі за няроўны геймплэй і надакучлівыя міні-гульні.
22 кастрычніка 2010 года Obsidian выпускае Fallout: New Vegas. Дзеянне гульні адбываецца праз 4 гады пасля падзей Fallout 3. Нягледзячы на тэхналагічную (у гульні выкарыстоўваецца рухавік Gamebryo) і храналагічную блізкасць да Fallout 3, Fallout: New Vegas усё-такі бліжэй да арыгінальнага Fallout, створанага Black Isle Studios. Нават самыя пераборлівыя крытыкі ацанілі гульню як след, аднак не забыўшыся адзначыць і негатыўны бок гульні — багі.[8].
У чэрвені 2011 Obsidian выпусцілі ролевую гульню Dungeon Siege III, першую на іх уласным гульнявым рухавіку Onyx[9].
15 лістапада 2022 года Obsidian выпускае прыгодніцкую ролевую гульню Pentiment, дзе гульцу прапануецца заняцца расследаваннем забойства ў сярэднявяковым мястэчку ў Баварыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.gamereactor.eu/obsidian-entertainment-has-now-reached-200-employees/ Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/Xbox_Game_Studios#Subsidiaries
- ↑ & # entry319780 Форум Obsidian Entertainment Архівавана 24 лютага 2006.
- ↑ Навіна на сайце Sega(недаступная спасылка)
- ↑ ALIENS <!- Загаловак дададзены ботам -> Архівавана 2 лютага 2010.
- ↑ Obsidian's Aliens RPG Officially Finished
- ↑ Alpha Protocol
- ↑ Fallout: New Vegas//Рэцэнзія (агляд, review) на AG.ru
- ↑ Yin-Poole, Wesley. Dungeon Siege III: More stable than New Vegas . Eurogamer (7 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы August 28, 2011. Праверана August 31, 2015.