Стальнік палявы
Стальнік палявы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Ononis spinosa subsp. hircina
| |||||||||||||||||||
|
Ста́льнік палявы[3] (Ononis arvensis) — кветкавая расліна роду Стальнік (Ononis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Родавая назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «онен», што азначае асёл. Старажытнагрэчаскі фармаколаг Дыяскарыд адзначаў, што аслы ахвотна ядуць стальнік, тады як іншыя жывёлы пазбягаюць яго[4].
Беларускія назвы: стальнік палявы, ваўчуга[5], ваўчуг[6].
Батанічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца шматгадовай травяністай раслінай. Сцёблы ўзыходзячыя, прамыя, апушаныя. Лісце тройчатае, з вялікімі прылісткамі. Кветкі пазухавыя, матыльковыя, ружовыя, на кароткіх кветаножках, на канцы сцябла ўтвараюць коласападобныя суквецці. Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плод — боб. Падземная частка складаецца з цёмна-бурага, шматгаловага карэнішча і стрыжневага, у ніжняй частцы галінастага кораня[7].
Медыцынскае прымяненне і фармакалагічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Адвар каранёў стальніку выкарыстоўваюць як кровесупыняльны, слабільны, мачагонны і агіднысупрацьгемаройны сродак, а таксама пры лячэнні падагры, эпілепсіі, запаленні мачавога пузыра і нырак, камянях у нырках. Ванны з адвару травы прызначаюць пры лячэнні экзэмы. Доўгае ўжыванне стальніку памяншае ломкасць капіляраў[7][8].
Карані ўтрымліваюць ізафлавонавы гліказід, салодкі гліказід неўстаноўленай будовы, трытэрпенавы сапанін і крыху эфірнага алею, які ператвараецца ў смалу пры захоўванні[9].
Размнажэнне
[правіць | правіць зыходнік]Размнажаецца насеннем. Перад пасевам для павышэння ўсходжасці яго стратыфікуюць і пераціраюць з пяском.
Высейваюць стальник рана вясной, як толькі дазволіць стан глебы. Догляд пасеваў пачынаецца адразу ж пасля з’яўлення ўсходаў. У фазе 6-8 лісточкаў праводзяць букеціроўку. На працягу лета глебу рыхляць 3-4 разы, выдаляючы пустазелле[8].
Збор ураджаю
[правіць | правіць зыходнік]Ураджай збіраюць у два прыёму: спачатку скошваюць надземную масу, якую выносяць з участку, пасля чаго выкопваюць карані на глыбіні да З0 см. Карані мыюць у халоднай вадзе, папярэдне зрэзаўшы рэшткі сцеблаў і сушаць у добра ветраных памяшканнях. Захоўваюць у сухім, добра ветраным памяшканні[10].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Г. Флейшер, Г. Банченко. Лекарственные растения в стоматологии. Стоматологический травник. — Litres, 2018-02-28. — 324 с. — ISBN 9785040763474.
- ↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ а б Вовчуг польовий - 20 Лютого 2012 - Опис лікарських рослин - Лікарські рослини . lekras.at.ua. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ а б Стальник полевой(недаступная спасылка). lekmed.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ СТАЛЬНИК ПОЛЕВОЙ (стальник пашенный) — ONONIS ARVENSIS L. (О. hircina Jacq., О. spinosa Bieb., non L.) .
- ↑ Стальник пашенный | лекарственные растения (руск.)(недаступная спасылка). timeherbal.com. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2018. Праверана 5 лістапада 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стальник пашенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)