Ophrys lutea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ophrys lutea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophrys lutea Cav. (1793)

Сінонімы
  • Arachnites luteus (Cav.) Tod. (1842)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  145947
EOL  1136476
IPNI  647978-1
TPL  kew-141394

Ophrys lutea — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: lutea — «жоўты».

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дасягае вышыні 25-30 см. Суквецці ўтрымліваюць ад 2 да 7 кветак. Мае шырокія асіметрычныя бакавыя чашалісцікі, спінныя чашалісцікі зменшаны. Разгорнутыя пялёсткі, жоўтыя з сіня-шэрым або карычневым цэнтрам. Апыляюцца самцамі пчол роду Andrena. Цвіце з сакавіка па май.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Паўднёвай Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу: ад Партугаліі і Марока да Сірыі. Расце да 1400 м над узроўнем мора. Расце на поўным сонцы або ў цені на сухіх або вільготных вапнавых глебах, на пашах, у кустах і ў рэдкіх лясах.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]