P.O.D.

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
P.O.D.
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны метал і ню-метал
Краіны
Адкуль Сан-Дыега
Лэйблы Rescue Records[d] і Atlantic Records
Склад
payableondeath.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

P.O.D. (скарачэнне ад Payable on Death) — амерыканскі хрысціянскі рок-гурт з горада Сан-Дыега, Каліфорнія. Неаднаразова намінаваная на прэмію Грэмі[1]. Працуе ў стылях рэп-метал, ню-метал, альтэрнатыўны метал, хрысціянскі метал, дадаючы элементы рэгі.

Назва гурта — абрэвіятура ад «Payable On Death» («Выплата ў выпадку смерці»). «Payable on Death» — гэта банкаўскі тэрмін, але гурт метафарычна пераносіць яго на вобраз Ісуса Хрыста, які адкупіў грахі ўсяго чалавецтва[2]. Альбомы P.O.D. былі прададзеныя ў агульнай складанасці ў колькасці больш за 13 мільёнаў копій па ўсім свеце[3].

Гісторыя гурта[правіць | правіць зыходнік]

Гурт выпусціў 4 незалежныя альбомы — Snuff The Punk у 1994, Brown у 1996, Live у 1997 і The Warriors EP у 1999 годзе. Яны былі запісаныя на лэйбле «Rescue Records», які належаў бацьку бубнача[4].

У 1999 годзе гурт падпісвае кантракт з Atlantic Records[5]. У 1999 годзе гурт выпускае свой дэбютны альбом The Fundamental Elements Of Southtown. Прадзюсарам альбома стаў Говард Бэнсан (Howard Benson)[6]. Самымі яркімі хітамі сталі «Southtown» і «Rock The Party» («Off the Hook»). Другі ж стаў адным з самых папулярных клубных хітоў таго года.

У 2000 годзе P.O.D. трапілі ў спіс «Людзей Года» («People of the Year») часопіса «Rolling Stone», а іх альбом стаў плацінавым. Другім па ліку стаў альбом Satellite. Ён з’явіўся на свет вясной 2001 года. Першы сінгл з альбома, «Alive», з’явіўся, каб стаць адным з самых папулярных відэа года на MTV і MTV2. Папулярнасць відэа, гэтак жа як пазітыўнае пасланне песні, дапамаглі ёй заваяваць велізарную папулярнасць на радыё. Другі сінгл з альбома, Youth of the Nation, на які часткова паўплывалі школьныя перастрэлкі ў Santana High School, Columbine High School і Granite Hills High School. За тэкст да песні Соні Сандовал трапіў у «Залу славы рок-н-ролу» у пакой паэтаў, і яго васкавая фігурка знаходзіцца побач з Джымам Морысанам (The Doors) і Бобам Дыланам[7]. На гэтым пераможнае шэсце альбома не было скончана. У 2003 годзе за кампазіцыю «Portrait», гурт атрымаў яшчэ адну ўзнагароду Best Metal Performance 2003. У выніку, альбом апынуўся нават больш удалым папярэдняга рэлізу і стаў тройчы плацінавым.

Песні P.O.D. можна пачуць у такіх фільмах як «Any Given Sunday», «Ready To Rumble», «Tomb Raider 2», «Адзіночка», «Ведзьма з Блэр 2: Кніга ценяў», «Grind», «Little Nicky» і другой частцы «Матрыцы» — «The Matrix: Reloaded», а таксама ў фільме «Here Comes The Boom» (Таўстун на рынгу). На песні «School of Hard Knocks» да «Little Nicky» і «Sleeping Awake» да «Матрыцы 2» былі зняты кліпы.

18 лютага 2003 года гурт пакідае гітарыст Маркус К’юрэл і стварае гурт The Accident Experiment, яго замяніў Джэйсан Трабі[8].

Наступны альбом P.O.D. выйшаў 4 лістапада 2003 года пад імем Payable On Death. У 2006 выходзіць іх чарговы альбом, які атрымлівае назву Testify. Такія песні як «Goodbye For Now», «On The Grind» хутка сталі хітамі і ўзначалілі вышэйшыя пазіцыі большасці сусветных чартаў.

У 2006-м у гурт вярнуўся іх стары гітарыст К’юрэл[9]. Новы альбом — When Angels & Serpents Dance — выйшаў 8 красавіка 2008 года. Гэты альбом стаў больш лірычным. Таксама гурт запісаў песню «Booyaka 619» для рестлера Рэя Містэрыя.

16 красавіка 2012 выходзіць сінгл «Lost In Forever» з запланаванага альбома «Murdered Love». 10 ліпеня 2012 года, на месяц пазней запланаванай даты, гурт выпусціў абяцаны альбом. Прадзюсарам альбома стаў даволі вядомы Говард Бэнсан.

У кастрычніку 2013 года P.O.D. сумесна з Drowning Pool правялі турнэ па Расіі, Беларусі і Украіне. Сярод наведаных гарадоў былі Екацерынбург, Новасібірск, Омск, Красноярск, Санкт-Пецярбург, Мінск, Кіеў, Краснадар, Растоў-на-Доне, Воронеж і Масква[10]

4 кастрычніка 2019 года выйшаў сумесны кліп расійскага рэпера Noize MC і Соні Сандавала Chasing the horizon.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Гастрольныя музыканты[правіць | правіць зыходнік]

  • Ціп Пачэ (англ.: Tim Pacheco) — бэк-вакал, перкусія, клавішныя (2006 Warriors Tour 2)
  • Луіс Кастыльй (англ.: Luis Castillo) — клавішныя, бэк-вакал, перкусія (2011 — цяпер)

Былая удзельнікі гурта[правіць | правіць зыходнік]

  • Гэйб Парціла (англ.: Gabe Portillo) — бас-гітара (1992—1994)
  • Джейсан Трабі (англ.: Jason Truby) — гітара, бэк-вакал (2003—2006)

У студыі ці ў час выступаў у складзе гурта звычайна грае сесійны дыджэй, але месца асноўнага дыджэя ў гурце пакуль ні за кім не замацавана.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Snuff the Punk (1994)
  • Brown (1996)
  • The Fundamental Elements of Southtown (1999)
  • Satellite (2001)
  • Payable on Death (2003)
  • Testify (2006)
  • Greatest Hits: The Atlantic Years (2006)
  • When Angels & Serpents Dance (2008)
  • Murdered Love (2012)
  • SoCal Sessions (2014)
  • The Awakening (2015)
  • Circles (2018)

Зноскі

  1. POD — трехкратные номинанты на Грэмми. Праверана 24 верасня 2013.
  2. Ровно через месяц в Минске выступят POD(недаступная спасылка)
  3. Биография: P.O.D.. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2013.
  4. Биография POD. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013.
  5. POD. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2013.
  6. История POD. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013.
  7. - Ровно через месяц в Минске выступят POD. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2013. Праверана 24 верасня 2013.
  8. POD(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 24 верасня 2013.
  9. День рождения Маркоса(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 24 верасня 2013.
  10. POD едут в тур по России. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]