Pachypasa otus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pachypasa otus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pachypasa otus Drury, 1773


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  384585

Pachypasa otus — від молей сямейства коканапрады (Lasiocampidae), упершыню апісаная Дру Друры ў 1773 годзе. Сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе (уключаючы Італію, Балканы і Грэцыю), Малой Азіі, Арменіі, Іраку, Іране і Ізраілі.

Размах крылаў 36—45 мм. Лёт імага з чэрвеня па верасень.

Зарэгістраваныя харчовыя расліны ўключаюць кіпарыс (Cupressus), ядловец (Juniperus), тую заходнюю (Thuja occidentalis) і дуб пухнаты (Quercus pubescens).

Гэты від быў імавернай крыніцай рымскіх тканін з дзікага шоўку, так званага коскага адзення  (руск.), якое выраблялася на востраве Кос  (руск.)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • P.C.-Rougeot, P. Viette (1978). Guide des papillons nocturnes d’Europe et d’Afrique du Nord. Delachaux et Niestlé (Lausanne).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]