Paradise Oskar
| Аксель Энстром | |
|---|---|
| шведск.: Axel Ehnström | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1990[1] (35 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак, музыкант |
| Гады актыўнасці | з 2011 |
| Інструменты | гітара |
| Жанры | поп-музыка, соул, фолк |
| Псеўданімы | Paradise Oskar |
Paradise Oskar (сапраўднае імя спевака — Аксель Энстром, шведск.: Axel Ehnström, нар. 23 кастрычніка 1990, Кірканумі, Фінляндыя) — шведскамоўны спявак і аўтар песень, які нарадзіўся і жыве ў Фінляндыі. Удзельнік конкурсу песні Еўрабачанне 2011.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 кастрычніка 1990 года ў Кірконумі — прыгарадзе Хельсінкі. Свой псеўданім Paradise Oskar (у прыкладным перакладзе — «Шчаслівы Оскар») спявак узяў з кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн «Расмус-валацуга», у якой Paradise Oskar — валацуга, які грае на акардэоне.[3][4] З восені 2010 года Аксель Энстром вучыцца ў Кансерваторыі поп- і джазавай музыкі ў Хельсінкі.[5]
Еўрабачанне 2011
[правіць | правіць зыходнік]Оскар прыняў удзел у другім паўфінале нацыянальнага адборачнага тура, дзе ён прайшоў у фінал разам з двума іншымі ўдзельнікамі. 12 лютага Оскар перамог у фінскім нацыянальным адборачным туры з песняй «Da Da Dam», атрымаўшы найбольшую колькасць SMS — 46,7 % галасоў. Такім чынам, ён атрымаў права прадстаўляць Фінляндыю на Конкурсе песні Еўрабачанне 2011 у Дзюсельдорфе (Германія) у маі 2011 года.[5]
10 мая ў першым паўфінале конкурсу песні «Еўрабачанне 2011», у якім бралі ўдзел 19 выканаўцаў, Оскар стаў адным з дзесяці пераможцаў і выйшаў у фінал конкурсу.[6] 14 мая ў фінале ён выступаў пад першым нумарам. У выніку галасавання набраў 57 балаў і заняў 21- е месца.[3] Пасля фіналу Оскар атрымаў прэмію ад журналістаў — «Крыштальнае Сэрца». На Еўрабачанні Оскар выступаў з гітарай вытворчасці гітарнай майстэрні «Ландола» з фінскага горада Піетарсаары, якая дасталася яму ў спадчыну ад бацькі.[7]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
- Sunday Songs (2011)
Зноскі
- ↑ Paradise Oskar // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Last.fm — 2002.
- 1 2 Финляндия на Евровидении 2011: информация на официальном сайте конкурса Евровидение. (англ.) (Праверана 15 мая 2011)
- ↑ За Финляндию на «Евровидении» в Дюссельдорфе выступит «горячий финский парень»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2011. Праверана 25 студзеня 2014.
- 1 2 Paradise Oskar Архівавана 2 снежня 2010. // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. — 12 февраля 2011. (фін.) (Праверана 11 мая 2011)
- ↑ Paradise Oscar вышел в финал «Евровидения» // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 мая 2011. (Праверана 11 мая 2011)
- ↑ Гитара Paradise Oscar вызывает повышенный интерес // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 13 мая 2011. (Праверана 13 мая 2011)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Фінляндыі
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Фінляндыі
- Музыканты паводле алфавіта
- Карыстальнікі YouTube
- Карыстальнікі Facebook
- Карыстальнікі Twitter
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2011
- Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне