Конкурс песні Еўрабачанне 2011

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Еўрабачанне 2011)
Конкурс песні Еўрабачанне 2011
Дата
1-ы паўфінал 10 мая 2011
2-і паўфінал 12 мая 2011
Фінал 14 мая 2011
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Германіі Эспрыт Арэна, Дзюсельдорф, Германія
Вядучы(я) Анке Энгельке, Штэфан Рааб і Джудзіт Рэйкерс
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Германіі ARD/NDR
Удзельнікі
Колькасць краін 43
Вяртанне Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Сан-Марына Сан-Марына
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання тэлегледачы/журы: 50/50
Пераможная песня Сцяг Азербайджана Running Scared (Азербайджан)
Конкурс песні Еўрабачанне
2010 2012

Конкурс песні Еўрабачанне 2011 — стаў 56-м конкурсам песні Еўрабачанне. Два паўфіналы конкурса адбыліся 10 і 12 мая 2011, а фінал — 14 мая 2011 года ў Дзюсельдорфе, Германія. Права праводзіць конкурс у сябе, Германія атрымала ў 2010 годзе, калі нямецкая спявачка Лена перамагла на конкурсе песні Еўрабачанне 2010, набраўшы 246 балаў.

Пераможцамі Еўрабачання 2011 сталі выканаўцы з Азербайджана — Эльдар Касымаў і Нігяр Джамал, якія выступалі пад псеўданімам Эл і Нікі (El/Nikki). У выніку фінальнага галасавання яны набралі 221 бал, і абыйшлі свайго бліжэйшага канкурэнта — італьянца Рафаэля Гуалацы на 34 балы.

Дызайн конкурса[правіць | правіць зыходнік]

14 студзеня 2011 года Еўрапейскі Вяшчальны Саюз зацвердзіў афіцыйную эмблему конкурса песні 2011 года. Тэмай гэтага года сталі рознакаляровыя промні, а эмблемай — сэрца з промняў. Дэвіз конкурсу: "Feel your heart beаt! («Адчуй біццё свайго сэрца!»).

Зборка сцэны на стадыёне Эспрыт Арэна пачалася пад канец красавіка. Дызайн сцэны заставаўся сакрэтам: прадстаўнікі аргкамітэту «Еўрабачання 2011» трымалі гэта ў вялікай таямніцы, але завяралі, што сцэна стане найлепшай з усіх у гісторыі «Еўрабачання».

Гістарычныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Еўрабачанне 2011 стала першым конкурсам, які адбыўся ў краіне з «вялікай пяцёркі». «Вялікая пяцёрка» была ўведзена ў 2000 годзе, да 2010 года лепшым вынікам удзельнікаў Big 5 з'яўлялася 3 месца Вялікабрытаніі ў Еўрабачанні 2002 годзе. У 2011 годзе на конкурс вярнуліся 4 краіны: пасля 2-х гадовага перапынку Сан-Марына, Венгрыя, Аўстрыя, якая не ўдзельнічала ў конкурсе з 2007 года і Італія.

Месца правядзення[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс песні «Еўрабачанне 2011» прайшоў у нямецкім Дзюсельдорфе. Ён быў абраны сталіцай конкурса песні 12 кастрычніка 2010 год года. Супернікамі Дзюсельдорфа былі Гановер, Гамбург і Берлін. Песеннае спаборніцтва прайшло на стадыёне Эспрыт Арэна, які месціць да 24000 гледачоў.

Жэрэб'ёўка[правіць | правіць зыходнік]

Размяркоўванне па паўфіналах адбылося 17 студзеня ў Дзюсельдорфе. Жэрэб'ёўка — 15 сакавіка 2011 года ў 15:00 па мінскім часе.

Карзіна 1 Карзіна 2 Карзіна 3
Карзіна 4 Карзіна 5 Карзіна 6

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе ўдзельнікамі конкурса сталі прадстаўнікі 43 краін. Краіны «Big 5» аўтаматычна прайшлі ў фінал. Астатнія 38 краін былі падзеленыя на два паўфіналы. Фінал складаўся з прадстаўнікоў «Big 5» (Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі і Італіі) і 20 краін-паўфіналістаў (па 10 краін з кожнага паўфінала).

Удзельнікі былых конкурсаў[правіць | правіць зыходнік]

Паўфіналы[правіць | правіць зыходнік]

1-ы паўфінал[правіць | правіць зыходнік]

У першым паўфінале галасуюць Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія і Сцяг Іспаніі Іспанія

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1 Сцяг Польшчы Польшча Польская Магдалена Тул Jestem Я 18 19
2 Сцяг Нарвегіі Нарвегія Суахілі, Англійская Стэла Мвангі Haba Haba Патрохі 30 17
3 Сцяг Албаніі Албанія Албанская, Англійская Аўрэла Гачэ Fell The Passion Адчуй запал 47 14
4 Сцяг Арменіі Арменія Англійская Эмі Boom — Boom Бум — бум 54 11
5 Сцяг Турцыі Турцыя Англійская «Yuksek Sadakat» Live It Up Прапальвaй Жыццё 47 13
6 Сцяг Сербіі Сербія Сербская Ніна Caroban Чароўны 67 8
7 Сцяг Расіі Расія Англійская Аляксей Вараб'ёў Get You Быць з табой 64 9
8 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя Англійская Ана Расінелі In Love For A While Часова закахана 55 10
9 Сцяг Грузіі Грузія Англійская «Eldrine» One More Day Яшчэ Адзін Дзень 74 6
10 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Англійская Парадайз Оскар Da — da — dam Да — да — дам 103 3
11 Сцяг Мальты Мальта Англійская Глен Вела One Life Адно жыццё 54 12
12 Сцяг Сан-Марына Сан-Марына Англійская Сэніт Stand By Застанься 34 16
13 Сцяг Харватыі Харватыя Англійская Дарыя Кінзер Celebrate Святкаваць 41 15
14 Сцяг Ісландыі Ісландыя Англійская «Sigurjon's Friends» Coming Home Звяртанне да хаты 100 4
15 Сцяг Венгрыі Венгрыя Англійская Каці Вулф What About My Dreams? Што наконт маіх мар? 72 7
16 Сцяг Партугаліі Партугалія Партугальская «Homens Da Luta» A Luta E Alegria Барацьба — гэта радасць 22 18
17 Сцяг Літвы Літва Французская, Англійская Эвеліна Сашэнка C'est ma vie Гэта маё жыццё 81 5
18 Сцяг Азербайджана Азербайджан Англійская Эл і Нікі Running Scared Бяжы без аглядкі 122 2
19 Сцяг Грэцыі Грэцыя Англійская, Грэчаская Лукас Йоркас и Стэрэа Майк Watch my Dance Глядзі на мой танец 133 1

2-і паўфінал[правіць | правіць зыходнік]

У другім паўфінале галасуюць Сцяг Італіі Італія, Сцяг Германіі Германія і Сцяг Францыі Францыя

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна Англійская Дзіна Мерлін Love In Rewind Каханне ў перамотцы 170 1
2 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Англійская Надзін Бэйлер The Secret Is Love Увесь сакрэт у каханні 69 7
3 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Англійская «3JS» Never Alone Ніколі не адзіны 13 19
4 Сцяг Бельгіі Бельгія Англійская "Witloof Bay" With Love Baby З каханнем дзетка 53 11
5 Сцяг Славакіі Славакія Англійская «TWiiNS» I'm Still Alive Я ўсё яшчэ жывая 48 13
6 Сцяг Украіны Украіна Англійская Міка Ньютан Angels Анёлы 81 6
7 Сцяг Малдовы Малдова Англійская «Zdob Si Zdub» So Lucky Так удачлівы 54 10
8 Сцяг Швецыі Швецыя Англійская Эрык Саадэ Popular Папулярнасць 155 1
9 Сцяг Кіпра Кіпр Грэчаская Хрыстас Мілардас Σαν άγγελος σ'αγάπησα Я кахаў цябе як анёла 16 18
10 Сцяг Балгарыі Балгарыя Балгарская Полі Генава На инат Упартая 48 12
11 Сцяг Паўночнай Македоніі Рэспубліка Македонія Македонская, Руская Влатка Іліеўскі Русинка Расіянка 36 16
12 Сцяг Ізраіля Ізраіль Англійская, Іўрыт Дана Інтернэйшнл Ding - Dong Дзін — дон 38 15
13 Сцяг Славеніі Славенія Англійская Мая Кеўч No One Не адна 112 3
14 Сцяг Румыніі Румынія Англійская «Hotel FM» Change Змяніць 111 4
15 Сцяг Эстоніі Эстонія Англійская Гетэр Яані Rockfeller Street Вуліца Ракфелера 60 9
16 Сцяг Беларусі Беларусь Англійская Анастасія Віннікава I Love Belarus Я люблю Беларусь 45 14
17 Сцяг Латвіі Латвія Англійская «Musiqq» Angel In Disquise Анёл у целы 25 17
18 Сцяг Даніі Данія Англійская "A Friends In London" New Tomorrow Новае заўтра 135 2
19 Сцяг Ірландыі Ірландыя Англійская «Jedward» Liptick Губная памада 68 8

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Англійская Парадайз Оскар Da-da-dam Да-да-дам 57 21
2 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна Баснійская Дзіна Мерлін Love In Rewind Каханне ў перамотцы 125 6
3 Сцяг Даніі Данія Англійская "A Frined In London" New Tomorrow Новае заўтра 134 5
4 Сцяг Літвы Літва Англійская, Французская Эвеліна Сашанка C'est Ma Vie Гэта маё жыццё 63 19
5 Сцяг Венгрыі Венгрыя Англійская Каці Вульф What About My Dreams? Што наконт маіх мар? 53 22
6 Сцяг Ірландыі Ірландыя Англійская «Jedward» Lipstick Губная памада 119 8
7 Сцяг Швецыі Швецыя Англійская Эрык Саадэ Popular Папулярны 185 3
8 Сцяг Эстоніі Эстонія Англійская Гетер Яані Rockefeller Street Вуліца Ракфелера 44 24
9 Сцяг Грэцыі Грэцыя Англійская, Грэчаская Лукас Йоркас і Стэрэа Майк Watch My Dance Паглядзі на мой танец 120 7
10 Сцяг Расіі Расія Англійская Аляксей Вараб'ёў Get You Быць з табой 77 16
11 Сцяг Францыі Францыя Карсіканская Амары Васілі Sognu Мара 82 15
12 Сцяг Італіі Італія Італьянская, Англійская Рафаэль Гуалаці Follia Do Amore Вар'яцтва кахання 187 2
13 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя Англійская Ана Расінелі In Love For A While Часова закахана 19 25
14 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Англійская «Blue» I Can Я магу 100 11
15 Сцяг Малдовы Малдова Англійская «Zdob Si Zdub» So Lucky Так удачлівы 97 12
16 Сцяг Германіі Германія Англійская Лена Taken By a Stranger Захопленая незнаёмцам 107 10
17 Сцяг Румыніі Румынія Англійская "Hotel FM" Change Змяніць 77 17
18 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Англійская Надзін Бейлер The Secret Is Love Увесь сакрэт у каханні 64 18
19 Сцяг Азербайджана Азербайджан Англійская Эл і Нікі Running Scared Бяжы без аглядкі 221 1
20 Сцяг Славеніі Славенія Англійская Мая Кеуч No One Не адна 96 13
21 Сцяг Ісландыі Ісландыя Англійская "Sigurjon's Friends" Coming Home Звяртанне дахаты 61 20
22 Сцяг Іспаніі Іспанія Іспанская Люсія Перэз Que Me quiten Lо Bailao Усё лепшае заўсёды са мной 50 23
23 Сцяг Украіны Украіна Англійская Міка Ньютан Angels Анёлы 159 4
24 Сцяг Сербіі Сербія Сербская Ніна Caroban Чароўны 85 14
25 Сцяг Грузіі Грузія Англійская «Eldrine» One More Day Яшчэ адзін дзень 110 9

Трансляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Каментатары[правіць | правіць зыходнік]

Краіна 1-ы паўфінал 2-і паўфінал Фінал
Сцяг АўстралііАўстралія Джулія Земіра
Сэм Пенг
Джулія Земіра
Сэм Пенг
Джулія Земіра
Сэм Пенг
Сцяг ХарватыіХарватыя Душка Чурліч Душка Чурліч Душка Чурліч
Сцяг ЭстонііЭстонія Марка Рэйкоп Марка Рэйкоп Марка Рэйкоп
Сцяг ФінляндыіФінляндыя Тар'я Нархі
Аска Муртомякі
Тар'я Нархі
Аска Муртомякі
Тар'я Нархі
Аска Муртомякі
Сцяг ФранцыіФранцыя Одры Шавю
Бруно Берберэ
Одры Шавю
Бруно Берберэ
Лорэн Боер
Катрын Лара
Сцяг ГерманііГерманія Петер Урбан Петер Урбан Петер Урбан
Сцяг ІрландыіІрландыя Марці Вэлан Марці Вэлан
Сцяг ЛатвііЛатвія Вальтер Фрыденберг Вальтер Фрыденберг Угіс Йокст
Сцяг СербііСербія Душка Вічініч-Лучіч
Таня Желькавіч
Драган Іліч
Таня Желькавіч
Душка Вічініч-Лучіч
Таня Желькавіч
Сцяг УкраіныУкраіна Цімур Мірашнічэнка
Таццяна Церахава
Цімур Мірашнічэнка
Таццяна Церахава
Цімур Мірашнічэнка
Таццяна Церахава
Сцяг ТурцыіТурцыя Мелтем Эрзен Язган Мелтем Эрзен Язган Мелтем Эрзен Язган
Сцяг АзербайджанаАзербайджан Хуснія Магерамава
Лэйла Аліева
Хуснія Магерамава
Лэйла Аліева
Хуснія Магерамава
Лэйла Аліева
Сцяг АўстрыіАўстрыя Эндзі Кнол Эндзі Кнол Эндзі Кнол
Сцяг АлбанііАлбанія Леон Менкшы Леон Менкшы Леон Менкшы
Сцяг БеларусіБеларусь Дзяніс Кур'ян Дзяніс Кур'ян Дзяніс Кур'ян

Глашатай ад Беларусі — Лейла Ісмаілава.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]