Parnassius actius

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Parnassius actius
Parnassius actius ulster.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parnassius actius

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  213911
EOL  130538

Parnassius actius — дзённы матылёк сямейства Паруснікі (Papilionidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Узбекістана, 2006

Даўжыня пярэдняга крыла 30-35 мм. Крылы белага колеру, злёгку апыленыя цёмнымі лускавінкамі. Знешнекраявая аблямоўка напаўпразрыстая, у самцоў яна вузкая, а ў самак звычайна бывае шырокай. Паміж ёй і сярэдняй ячэйкай размяшчаецца вузкая папярочная перавязь, утвораная набягаючымі адна на адну чарнаватымі невялікімі плямамі. Паміж ёй і канцом сярэдняга вочка размяшчаюцца дзве невялікіх чырвоных плямы з чорнай акальцоўкай. У цэнтры і на канцы сярэдняй ячэйкі знаходзіцца па буйной чорнай пляме, таксама авальная чорная пляма размяшчаецца ля ўнутранага краю, каля яго сярэдзіны. Задняе крыло мае цёмныя зацямненні на канцах жылак, якія ў самак могуць злівацца ў знешнекраявую паласу. На белым фоне далей паралельна вонкаваму краю знаходзіцца папярочны шэраг невялікіх, часам вельмі слаба выяўленых, чарнаватых плям. Таксама ля пярэдняга краю знаходзяцца даволі буйныя чырвоныя плямы[1].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Туркменістан, Узбекістан, Таджыкістан, Кыргызстан, паўночны ўсход Афганістана, даліна Інда (Пакістан), Індыя (штат Джаму і Кашмір) і Паўднёва-Заходні Кітай, у тым ліку Сіньцзян[1].

Сустракаецца на альпійскіх лугах, па далінах горных рэк, па суседстве з выхадамі скал і камяністымі схіламі. На Паміры сустракаецца выключна на скальных выхадах і камяністых асыпках[1].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту — у ліпені — пачатку жніўня[1]. Матылі больш актыўныя толькі ў сонечнае надвор'е. Самкі нярэдка сядзяць у траве, а будучы напалоханымі — рэзка ўзлятаюць і пералятаюць на адлегласці да 100 метраў. Матылькі лятаюць павольна, часта плануюць, прысаджваюцца на розныя квітнеючыя расліны. Наведваюць буйныя кветкі раслін. Вусені кормяцца на чубатках.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Красная книга СССР: Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды животных и растений. Том 1 / Главная ред. коллегия: А. М. Бородин, А. Г. Банников, В. Е. Соколов и др. — 2-е изд. — М.: Лесная промышленность, 1984. — 392 с.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.