Pawa
| Pawa | |
|---|---|
| Жанры | Фолк, сярэднявечная музыка, Folk-Medieval, folktronica, электронная музыка |
| Гады | 2011 — дагэтуль |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Мова песень | Беларуская |
| Лэйбл | Vigma |
| Склад |
Юрась Панкевіч Віталь Касавец Мікіта Седзянкоў Сяргей Шаўчэнка Ангеліна Мухіна Алена Пратасевіч Таццяна Русак Вольга Чыркун |
| Іншыя праекты |
Testamentum Terrae |
«Pawa» — гурт беларускай сярэднявечнай музыкі, які выконвае творы ў жанры фалктроніка, сярэднявечнага фолка, фолк-рока. Заснаваны ў 2011 годзе ў Мінску.
У сваёй творчасці гурт засяроджвае ўвагу выключна на беларускай песеннай традыцыі[1], пры гэтым эксперыментуе з традыцыйнай народнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання[2]. Гурт «Pawa» спалучае ў сваёй музыцы традыцыі еўрапейскага сярэднявечча і электронныя аранжыроўкі[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт «Pawa» быў створаны ў 2011 годзе. У склад гурта увайшлі ўдзельнікі гурта «Testamentum Terrae», далучыўся да гурту і «электроншчык» Niko_S (Мікіта Седзянкоў). Па словах Юрася Панкевіча (дудар абодвух калектываў) галоўнай ідэяй праекту стала «прага дапоўніць прыгожыя і таямнічыя мелодыі сярэдневечных музычных твораў сілаю і энергетыкай сучаснага электроннага гучання»[3]. У кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma гурт выдаў дэбютны альбом «Pawa».
Святкаванне новага 2013 году і цэнтральны святочны салют у Мінску адбываліся пад творы гурта «Pawa»[3].
Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях: «Басовішча», WOŚP (Польшча), Tautų mugė (Літва), «Камяніца», «Наследие веков» (Беларусь), а таксама выступаў на сцэнах шматлікіх клубаў Беларусі, Польшчы, Расіі[3].
У студзені 2019 года гурт прэзентуе жывую версію песні «Шлях дамоў», якая стала першай цалкам аўтарскай кампазіцыяй за васьмігадовую гісторыю гурта.
Склад гурту
[правіць | правіць зыходнік]- Юрась Панкевіч — дуды, вакал.
- Віталь Касавец — пяркусія, вакал.
- Мікіта Седзянкоў — клавішныя, аранжыроўкі, вакал.
- Ангеліна Мухіна — жалейка, раўшпфайф, сапілкі, флейты, вакал.
- Чыркун Вольга — скрыпка, вакал.
- Алена Пратасевіч — скрыпка, вакал.
- Сяргей Шаўчэнка — гітара, вакал.
- Таццяна Русак — вакал, пяркусія.
- Саўндпрадзюсар — Валеры Шаўчэнка.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гурт PAWA прэзентуе трэці студыйны альбом Žyta. Budzma.org (7 ліпеня 2015). Праверана 18 верасня 2015.
- ↑ Гурт «PAWA» прэзентуе трэці студыйны альбом «Žyta». БелСат (7 ліпеня 2015). Праверана 18 верасня 2015.
- ↑ а б в г Аляксандр Чарнуха. Гурт Pawa запісаў "сярэднявечны" альбом для шырокай публікі. Experty.by (5 красавіка 2013). Праверана 18 верасня 2015.
- ↑ Pawa «Pawa» (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Pawa «Cristatus» (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Гурт Pawa выдаў новы альбом «Жыта» (+слухаць) / Experty.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Весялуха, М. М. Пава, арбайтан! // Бярозка : часопіс. — РВУ «Літаратура і мастацтва», 2012. — № 4 (1007). — С. 19. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- Весялуха, М. М. І фольк, і мадэрн // Літаратура і мастацтва : газета. — Літаратура і мастацтва (РВУ), 7 чэрвеня 2013. — В. 4720. — № 22. — С. 13. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014.