Testamentum Terrae
Выгляд
| Testamentum Terrae | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанр | Фолк |
| Гады | 2003 - па сённяшні дзень |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Мова песень | Беларуская |
| Лэйбл | БМАgroup |
| Склад |
Юрась «Юранд» Панкевіч Надзея Працько Марына Грышанава Віталь «Астравіт» Касавец Зміцер Барсукоў Вячка Красулін |
| Іншыя праекты |
Pawa |
Testamentum Terrae (з лацінскай мовы «Запавет зямлі») — беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйным днём стварэння лічаць 21 сакавіка 2004 года, калі адбыўся першы выступ у горадзе Заслаўе, першапачаткова меў назву «TESTAMENT». Гурт «Testamentum Terrae» выкарыстоўвае копіі інструментаў XV—XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Юрась «Юранд» Панкевіч — дуды, вакал
- Надзея Працько — скрыпка, гудок, лютня, вакал
- Марына Грышанава — жалейкі, флейты, вакал
- Віталь «Астравіт» Касавец — турэцкі барабан, шархуны, бубен, дарбука, вакал
- Зміцер Барсукоў — мандаліна, лютня, цыстра
- Вячка Красулін — бубен, дарбука, тамбурын, турэцкі барабан