Бярозка (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бярозка (1924))
Jump to navigation Jump to search
Часопіс
«Бярозка»
Спецыялізацыя: грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
Перыядычнасць: 1/месяц
Мова: беларуская
Адрас рэдакцыі: прасп. Незалежнасці, 39, Мінск, 220005
тэл. +375 17 2848524, 2844188
Галоўны рэдактар: К. В. Захарэвіч
Заснавальнік: рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»
Выдавец: РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»
Краіна: Беларусь
Гісторыя выдання: 19241929: «Беларускі піянер»;
19291941: «Іскры Ільіча»;
з 1945: «Бярозка»
Дата заснавання: снежань 1924
Аб'ём: 64 старонкі (2017)
Тыраж: 801 (люты 2017)
ISSN: 0320-7579
Вэб-сайт: «Бярозка»

«Бярозка»беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту). Рэкамендуецца для чытання з 12 год. У шэрагу часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей і моладзі, стаіць паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі).

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1924 па верасень 1929 года выдаваўся часопіс «Беларускі піянер». У 1927 — 1929 выходзіў 2 разы на месяц. Затым яго рэдакцыйная калегія падзялілася: пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 па красавік 1941 года. З лета 1941, падчас 2-й сусветнай вайны, часопіс не выдаваўся. Адноўлены ў чэрвені 1945 года пад сучаснай назвай. Гісторыю выдання ў рэдакцыі вядуць ад «Беларускага піянера»[1].

Уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года з'яўляўся дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года самастойнае выданне часопіса адноўлена[2].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы маральна-этычнага, культурнага і гістарычнага характару, якія рознабакова развіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць дзіцячых арганізацый і рухаў. Змяшчае літаратурныя і выяўленчыя творы дзяцей і падлеткаў. Вядуцца пастаянныя рубрыкі[3].

Узнагарода[правіць | правіць зыходнік]

Стужка ордэна «Знак Пашаны» Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя аўтары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пра нас // zviazda.by. — 2016. — 7 чэрвеня.
  2. Легендарны часопіс «Бярозка» аднаўляе выданне // nn.by. — 2014. — 25 лістапада.
  3. Бадак, А. М. Бярозка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3: БеларусыВаранец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭН, 1996. — 511 с.: іл. — С. 412. ISBN 985-11-0068-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]