Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[1]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[1]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[1].
Розныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна[1].
Зноскі
↑ абвгдеёЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Вадзяная грэчка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 392—393. — 575 с., іл. — 10 000 экз.