Перайсці да зместу

Phantogram

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Phantogram
Асноўная інфармацыя
Жанры трып-хоп, шугейзін, Дрым-поп і інды-рок
Краіны
Адкуль Нью-Ёрк
Лэйблы Barely Breaking Even[d]
Склад
phantogram.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Phantogram — музычны дуэт з Грынвіча, штат Нью-Ёрк, ЗША, які з’явіўся ў 2007 годзе і грае ў стылі індзі-поп. У склад уваходзяць Сара Бартэл (вакал, клавішныя) і Джош Картэр (Вакал, гітара).

Сара Бартэл і Джош Картэр пасябравалі, калі вучыліся ў сярэдняй школе. Картэр са старэйшым братам Джонам гралі ў гурце Grand Habit, а Бартэл вывучала выяўленчае мастацтва ў Берлінгтане. Улетку 2007 года абодва яны вярнуліся ў родны горад і пачалі супрацоўнічаць[1]. На іх музыку аказалі ўплыў J Dilla, Madlib, Cocteau Twins, The Flaming Lips, Sonic Youth, Yes, The Beatles, Дэвід Боўі, Джон Фрусчантэ, Серж Генсбур, Кевін Шылдс і Прынс[2][3][4].

Дуэт першапачаткова называўся Charlie Everywhere, пад гэтай назвай яны выступалі ў Саратога-Спрынгс і былі падпісаны на мясцовым лэйбле Sub-Bombin Records[1]. 26 студзеня 2009 года гурт падпісаў кантракт з кампаніяй Barely Breaking Even, перад гэтым змяніўшы назву на Phantogram[5][6]. Аднайменны міні-альбом выйшаў 12 мая 2009 года, за ім рушыў услед дыск Running from the Cops. У кастрычніку таго ж года музыкі падпісалі кантракт з Barsuk Records.

Phantogram выпусцілі дэбютны студыйны альбом Eyelid Movies у верасні 2009 года на BBE (Еўропа) і ў лютым 2010-га на Barsuk Records (ЗША). Альбом быў запісаны ў хляве на ферме бацькоў Джоша. Пласцінка атрымала ў цэлым добразычлівыя водгукі музычных журналістаў. У якасці сінглаў з альбома былі выдадзены песні «Mouthful of Diamonds», «When I’m Small» і «As Far as I can See». Першым трэкам, які атрымаў афіцыйнае відэа, стала кампазіцыя «Mouthful of Diamonds».

1 лістапада 2011 года адбыўся рэліз міні-альбома Nightlife, які ўключаў сінгл «Don’t Move», а 20 лістапада 2012 года яны прадставілі відэа на гэтую кампазіцыю.

У 2015 годзе аб’ядналіся з Big Boi у гурт Big Grams і выпусцілі міні-альбом пад аднайменнай назвай.

7 кастрычніка 2016 года Phantogram выпусціў альбом пад назвай «Three», прадзюсарам якога з’яўляецца Рыкі Рыд. 21 ліпеня 2016 года на Vevo-канал гурта выклалі відэа на песню «You Don’t Get Me High Any More».

У 2018 годзе выпусцілі міні-альбом Someday / Saturday, запісаны для Амерыканскага фонду прадухілення самагубстваў.

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Eyelid Movies (2009)
  • Voices (2014)
  • Three (2016)
  • Ceremony (2020)
  • Phantogram (2009)
  • Running from the Cops (2009)
  • Nightlife (2011)
  • Phantogram (2013)
  • Big Grams (як Big Grams) (2015)
  • Someday/Saturday (2018)
  • «Mouthful of Diamonds» (2009)
  • «When I’m Small» (2009)
  • «As Far as I Can See» (2011)
  • «Don’t Move» (2011)
  • «Black Out Days» (2013)
  • «Nothing but Trouble» (2013)
  • «Fall in Love» (2013)
  • «You Don’t Get Me High Anymore» (2016)
  1. а б Wenzel, John.. The Reverb Interview: Phantogram (англ.). Reverb. The Denver Post (7 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
  2. Turning Points To Always Remember: An Interview with Phantogram’s Sarah Barthel (англ.). Music Under Fire (9 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
  3. Javorsky, Ben.. Phantogram Interview: SXSW 2010 (англ.). Spinner (10 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
  4. Grehan, Keith.. Phantogram interview (англ.). Trinity News (3 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 13 сакавіка 2012.
  5. Phantogram. We are now signed to BBE records!!!. MySpace (26 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 29 жніўня 2011.
  6. Phantogram Interview. Shy Anne’s Songs. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 29 жніўня 2011.