Перайсці да зместу

Кольнік круглявы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Phyteuma orbiculare)
Кольнік круглявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phyteuma orbiculare L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  239468
EOL  5137713
IPNI  144438-1
TPL  kew-355252

Кольнік круглявы[1] (Phyteuma orbiculare) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Кольнік (Phyteuma) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Кольнік круглявы — невялікая шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам, не перавышае 50 см у вышыню. Сцёблы прамыя, голыя. Лісце шматлікае, сабранае ў прыкаранёвую разетку, на даволі доўгіх хвосціках, да 5 см даўжынёй, ланцэтападобнай або яйкападобнай формы, пілавата-зубчастае, у невялікай колькасці таксама на сцябле, сядзячае, вузкае, са слаба зубчастым краем.

Кветкі ў шарападобных галоўкавыхсуквеццях на канцах сцеблаў, з дробнымі даўгаватымі прыкветкамі. Чашачка светла-зялёная, голая, з завостранымі чашалісткамі. Вяночак моцна выгнуты, цёмна-сіняга, фіялетава-сіняга, рэдка амаль белага колеру. Тычынкі з белымі ніткамі і сінімі пылавікамі. Песцік з трохлопасцевым лычыкам.

Плод — зяленая каробачка са шматлікім дробным бліскучым насеннем.

Кольнік круглявы у натуральных умовах шырока распаўсюджаны ў горных раёнах Еўропы. Паўночная мяжа арэала — Вялікабрытанія і Латвія, паўднёвая — Іспанія і Індыя.

  яшчэ 10 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 20 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Кольнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Званочкавыя     від Кольнік круглявы
           
  яшчэ 58 парадкаў квекавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 90 родаў  
     
  • Phyteuma angustatum Wender., 1831
  • Phyteuma austriacum Beck, 1883
  • Phyteuma bovelinii Hegetschw., 1839
  • Phyteuma brevifolium Schleich., 1821
  • Phyteuma cordifolium Vill., 1787
  • Phyteuma corsicum Sieber ex Rochel, 1838
  • Phyteuma delphinense (Rich.Schulz) Dalla Torre & Sarnth., 1912
  • Phyteuma ellipticifolium Vill., 1787
  • Phyteuma eynense (Sennen) Sennen, 1936
  • Phyteuma fistulosum Rchb., 1822
  • Phyteuma hispanicum Rich.Schulz, 1904
  • Phyteuma hispidum Hegetschw., 1839
  • Phyteuma inaequatum Kit. ex Schult., 1814
  • Phyteuma lanceolatum Vill., 1787
  • Phyteuma longifolium Hegetschw., 1839
  • Phyteuma michelii Hegetschw., 1839, nom. illeg.
  • Phyteuma montanum (Rich.Schulz) Dalla Torre & Sarnth., 1912, nom. illeg.
  • Phyteuma pilosum Hegetschw., 1825, nom. illeg.
  • Phyteuma pseudorbiculare Pant., 1871
  • Phyteuma sallei Sennen & Elías, 1930
  • Phyteuma tenerum Rich.Schulz, 1904
  • Rapunculus orbicularis (L.) Mill., 1768
  • Rapunculus sylvestris Bubani, 1899

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.