Шыраканосыя малпы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Platyrrhini)
Jump to navigation Jump to search
Шыраканосыя малпы
White Faced Saki.jpg
Pithecia pithecia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platyrrhini E. Geoffroy, 1812

Сямействы
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  9479
EOL  3014454
FW  203516

Шыраканосыя малпы, або амерыканскія малпы, малпы Новага Свету (Platyrrhini) — парватрад (parvus — лац.: малы, маленькі) прыматаў. Разам з вузканосымі малпамі (малпамі Старога Свету) уваходзяць у інфраатрад малпападобныя, а з даўгапятамі ўтвараюць падатрад суханосых прыматаў.

Шыраканосыя малпы — адзіныя за выключэннем чалавека прыматы, якія жывуць на амерыканскім кантыненце. Іх арэал распасціраецца ад паўднёвай Мексікі да паўночнай Аргенціны. На астравах Карыбскага мора раней існавалі некалькі цяпер вымерлых відаў, якія адносіліся да групы антыльскіх малпаў (Xenotrochini).

Даўжыня цела 15—91 см. Найменшым прадстаўніком гэтага інфраатрада з'яўляецца карлікавая ігрунка, якая важыць усяго 100 г, а найбольшымі з'яўляюцца равуны і некаторыя віды павукападобных малпаў, чыя вага перавышае 10 кг. Хвост доўгі, звычайна даўжэйшы за цела, у некаторых хапальны. Маюць шырокую насавую перагародку, ноздры павернуты ў бакі. Нараджаюць 1—3 дзіцянят. Кормяцца пераважна пладамі, праросткамі і лісцем, насякомымі, таксама яйцамі птушак, дробнымі жывёламі. Жывуць да 25 гадоў. Усе малпы Новага Свету жывуць на дрэвах і, за выключэннем начных малпаў, актыўныя днём.

Найстаражытнейшыя выкапнёвыя знаходкі шыраканосых малпаў адносяцца да эпохі алігацэну. З двух іншых інфраатрадаў суханосых малпаў больш цеснае сваяцтва звязвае іх з малпамі Старога Свету, чым з даўгапятамі. Верагодна, што продкі гэтага таксона перабраліся праз Атлантычны акіян на плаваючым бярвенні ў эпоху, калі адлегласць паміж кантынентамі была яшчэ не такой вялікай.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Малпы Новага Свету складаюцца з пяці сямействаў:

Прыналежнасць вымерлых антыльскіх малпаў яшчэ не высветлена да канца, аднак часцей за ўсё іх прылічваюць да сямейства сакавых малпаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]