Перайсці да зместу

Прастаганіміды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Prosthogonimidae)
Прастаганіміды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prosthogonimidae


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  56426
NCBI  99707
EOL  3013

Прастаганіміды[1] (Prosthogonimidae) — сямейства смактуноў. У сусветнай фаўне налічваецца каля 30 відаў.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Еўразіі[1].

Цела даўжынёй 2 — 7, шырынёй 0,8 — 3,9 мм, грушападобнай формы[1]. Ротавая прысоска меншая за брушную. Гермафрадыты[1]. Яечнік размешчаны ўперадзе семеннікоў, матка — у задняй палове цела, мужчынская і жаночая полавыя адтуліны побач або асобна каля ротавай прысоскі. Яйцы дробныя (0,022 — 0,016 мм), шматлікія[1].

Дарослыя асобіны гэтых паразітаў сустракаюцца ў фабрыцыевай сумцы  (руск.), сляпой кішцы, клаацы, печані, яйцаводзе і часам нават пад мігацельнай абалонкай пазваночных і асабліва птушак. Развіццё з 2 прамежкавымі гаспадарамі: прэснаводнымі малюскамі  (англ.), дарослымі стракозамі або іх лічынкамі[1].

Сямейства з’яўляюцца часткай вялікагападатраду Xiphidiata у атрадзе Plagiorchiida.

Выбраныя роды

[правіць | правіць зыходнік]

Узбуджальнікі прастаганімозу[1].

  1. а б в г д е ё Прастаганіміды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 255
  • Рыжиков К. М.  (руск.), Черткова А. Н. Определитель гельминтов домашних куриных птиц. — М., 1968
  • Гельминты птиц Якутии и сопредельных территорий (цестоды и нематоды). — М., 1974