Rammstein (альбом)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Rammstein
Вокладка альбома Rammstein «Rammstein» (17 мая 2019)
Студыйны альбом Rammstein
Дата выпуску 17 мая 2019
Запісаны 2018
Жанр Альтэрнатыўны метал, індастрыял-метал, электра-індастрыял
Працягласць 46:20
Прадзюсар Ольсен Інвольціні
Краіна
Мова песень Нямецкая
Лэйбл Universal Music Group
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Rammstein
Liebe ist für alle da
(2009)
Rammstein

Rammstein — сёмы студыйны альбом нямецкага метал-гурта «Rammstein», выдадзены 17 мая 2019 года. Гэта першы за 10 гадоў альбом калектыва, афіцыйна анансаваны 28 сакавіка 2019 года. Выданню дыска папярэднічалі два сінглы: «Deutschland» і «Radio», першы з якіх дасягнуў найвышэйшага месца ў чартах Германіі. Канцэртны тур у падтрымку альбома пачаўся 27 мая 2019 года[3].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Deutschland (бел.: ГерманіяRammsteinRammstein 5:23
2. «Radio (бел.: РадыёRammsteinRammstein 4:37
3. «Zeig dich (бел.: Пакажы сябеRammsteinRammstein 4:15
4. «Ausländer (бел.: ІншаземецRammsteinRammstein 3:51
5. «Sex (бел.: СексRammsteinRammstein 3:56
6. «Puppe (бел.: ЛялькаRammsteinRammstein 4:33
7. «Was ich liebe (бел.: Што я люблюRammsteinRammstein 4:29
8. «Diamant (бел.: БрыльянтRammsteinRammstein 2:34
9. «Weit weg (бел.: ДалёкаRammsteinRammstein 4:20
10. «Tattoo (бел.: ТатуіроўкаRammsteinRammstein 4:11
11. «Hallomann (бел.: Ветлівы чалавекRammsteinRammstein 4:11
46:20

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Альбом атрымаў станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў. На сайце-агрэгатары аглядаў «Metacritic» ён мае сярэднюю адзнаку ў 82 бала са 100 магчымых, засноўваючыся на 11 аглядах, што сведчыць пра «усеагульнае прызнанне»[4]. У рэцэнзіі ад англійскага часопіса «New Musical Express» адзначана, што «гэты альбом, несумненна, з’яўляецца гучным трыумфам»[2]. «Wall of Sound» ацаніў альбом на 9.5 з 10 балаў і заўважыў: «„Rammstein“, відаць, з’яўляецца кульмінацыяй папярэдніх шасці студыйных альбомаў, узяў лепшыя партыі некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў і змясціў іх у адзін альбом, а таксама дадаў некалькі нечаканых сюрпрызаў»[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yeung, Neil Z. Rammstein - Rammstein (16 мая 2019). Праверана 17 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 Rammstein – 'Untitled' review (англ.)  (15 мая 2019).
  3. Rammstein Europe Stadium Tour 2019 (англ.) . Праверана 25 красавіка 2019.
  4. Rammstein by Rammstein Reviews and Tracks (англ.) .
  5. walladmin Rammstein – Rammstein (Album Review) (en-US) (16 мая 2019). Праверана 16 жніўня 2019.