Redirected (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Redirected (фільм) - літоўска-брытанская гангстэрская экшэн камедыя літоўскага рэжысёра Эміліса Вэвіліса, якая выйшла ў 2014 годзе. Чацьвёра сяброў упершыню рабуюць падпольнае казіно ў Лондане. Уцякаючы ў Малайзію, яны трапляюць у Літву, дзе разгортваюцца асноўныя падзеі фільма. Прэм'ера фільма адбылася ў Літве 10 студзеня 2014, у Вялікабрытаніі 13 лістапада 2014.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Джон, Бэн ды Цім па наводцы Карла рабуюць казіно. Па плане рабаўнікоў павінна быць чацьвёра і сябры далучаюць да сябе Майкла, але нічога не кажуць яму аб рабаўніцтве. План здаецца ідэальным. Сябры паспяхова рабуюць незаконнае казіно ў Лондане і атрымліваюць грошы - каля мільёна фунтаў наяўнымі. Golden Pole (Вінні Джонс) быў вымушаны аддаць кальцо-пячатку рабаўнікам. Падчас рабавання сябры выдаюць Карла. Абрабаваныя гульцы казіно праз Майкла пачынаюць шукаць ягоных сяброў. Падчас уцёкаў ў Малайзію, праз вывяржэнне вулкана Эйяф'ятлаёкюдль, сябры вымушана апынаюцца ў Літве.

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вінні Джонс Golden Pole
  • Скот Вільямс Майкл
  • Гіл Дарнэлл Джон
  • Олівер Джэксан Цім
  • Энтані Стрэхан Бэн
  • Андрюс Жураўскас Стаська
  • Вітаўтас Шапранаўскас Алгіс
  • Артур Смальянінаў Дончус
  • Віта Шаўчулайнітэ Саўле
  • Моніка Вайчулітэ Сімона
  • Даніэль Нэмэ Турак
  • Даніэль Боўкер Мяса
  • Эндру Макхол Карл
  • Аўрымас Мілешюс Віска

Рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Фільм сабраў 1.8 млн. даляраў у Літве.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • "REDIRECTED (18)". British Board of Film Classification. 3 November 2014. Retrieved 3 November 2014.
  • "Gangster Comedy 'Redirected' Breaks Box Office Records in Lithuania". The Hollywood Reporter. 30 March 2014. Retrieved 3 November 2014.
  • "See Lithuanian-British film at Showcase cinema". Peterborough Evening Telegraph. 7 November 2014. Retrieved 21 December 2014.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Official website
  • Redirected at the Internet Movie Database
  • Redirected at Rotten Tomatoes
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.