Rhododendron ponticum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rhododendron ponticum

Квітнеючыя расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron ponticum L., 1762


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  49628
EOL  6945035
GRIN  t:31511
IPNI  333114-1
TPL  kew-2418394

Rhododendron ponticum - від шматгадовых кветкавых раслін роду рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У англійскай мове мае назву «звычайны рададэндран» (англ.: common rhododendron).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёнае хуткарослае дрэва або вялікі куст вышынёй да 6 м. Лісце зваротна-ланцэтнае скурыстае 6-18 см, цёмнае зверху і светлае знізу. Ранняй вясной з'яўляюцца трубчастыя чырванавата-пурпурныя з жоўтымі плямамі кветкі, сабраныя ў суквецці-пучкі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Расце вакол Чорнага мора на Балканах і Іберыйскім паўвостраве на балотах і ў лясах. Выжывае ў розных умовах ад глыбокай цені да асветленых месцаў. Інвазіўны від у многіх краінах Еўропы. Выкапневыя рэшткі ў ірландскім торфе сведчаць, што расліна расла там каля 302000-428000 гадоў таму, калі клімат быў цяплейшы.

Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Rhododendron ponticum  адна з самых папулярных для вырошчвання дэкаратыўных раслін у Еўропе.

Ядавітасць[правіць | правіць зыходнік]

Мёд рададэндрану змяшчае андрамедатаксін  (руск.) можа быць атрутны для людзей. Андрамедатаксіны вылучаюцца раслінамі для абароны ад насякомых. Большасць атрутных раслін не вылучае яд у нектар, паколькі ён можа адпужваць апыляльнікаў. Аднак некаторыя расліны такія як рададэндран і кафейнае дрэва (Coffea) па невядомых прычынах прадукуюць яд у нектар. Даследаванні на чмялях (Bombus terrestris) паказалі, што доўгае кармленне атрутай рададэндрану не прычыняе ім шкоды. Аднак пчолы паміралі праз гадзіну пасля паглынання яду. Паводзіны Andrena scotica змяняюцца пад дзеяннем атруты, яны трацілі больш часу на палёт і чыстку сябе.

У мінулым атрутны мёд рададэндрану выкарыстоўвалі для ваенных мэтаў. Напрыклад, цар Мітрыдат VI Еўпатар загадаў пакінуць соты з мёдам на шляху падступаючай рымскай арміі на чале з Пампеем Вялікім у 65 годзе да н.э. Атручаных мёдам рымскіх салдат выразала армія Мітрыдата[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Hidden poisons in rhododendron nectar | Kew. www.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 23 квітня 2019. Праверана 23 красавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mick Lavelle ``An Illustrated Identifier and Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world`` // Hermes House, 2006—256 p. — P. 86 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213