Rubber Soul

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Rubber Soul
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом The Beatles
Дата выпуску 3 снежня 1965 і 6 снежня 1965[1]
Жанр рок-н-рол, фолк-рок і поп-музыка
Працягласць 2 150 с

«Rubber Soul» ― шосты студыйны альбом гурта «The Beatles», выпушчаны 3 снежня 1965 года. Альбом быў запісаны ўсяго толькі за чатыры тыдні, паспех быў абумоўлены жаданнем паспець выдаць альбом да калядных свят. Па меркаванні шматлікіх музыказнаўцаў, менавіта з альбома «Rubber Soul» у творчасці гурта пачаліся карэнныя змены, якія прывялі да развіцця мноства незвычайных суб-плыняў у рок-музыцы. Напрыклад, у песні «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)[en]» Джордж Харысан упершыню выкарыстоўваў індыйскі інструмент сітар[hi], што пазней прывяло да нараджэння рага-рока[hi] ― разнавіднасці рок-музыкі, у якой ключавую ролю гуляюць індыйскія інструменты.

Назва альбома была натхнёная тэрмінам «пластыкавы соўл[en]», які спадабаўся Полу Мак-Картні.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Drive My Car» — 2:25
  2. «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)» — 2:01
  3. «You Won’t See Me» — 3:18
  4. «Nowhere Man» — 2:40
  5. «Think for Yourself» (Джордж Харысан) — 2:16
  6. «The Word» — 2:41
  7. «Michelle» — 2:33
  8. «What Goes On» (Ленан/Мак-Картні//Стар) — 2:47
  9. «Girl» — 2:30
  10. «I’m Looking Through You» — 2:23
  11. «In My Life» — 2:24
  12. «Wait» — 2:12
  13. «If I Needed Someone» (Джордж Харысан) — 2:20
  14. «Run for Your Life» — 2:18

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]