Эрык Патрык Клэптан (англ.: Eric Patrick Clapton; 30 сакавіка1945, Рыплі, Сурэй, Англія) — брытанскі рок-музыка (кампазітар, гітарыст, вакаліст). Камандор Ордэна Брытанскай імперыі. Яго мянушка - «павольная рука» (англ.: Slowhand). Клэптан стаў адным з самых паважаных і ўплывовых музычных дзеячаў у эру рок-музыкі. Яго стыль з часам змяняўся, але ён заўсёды трымаўся блюзавых каранёў. Граў з блюз-фатальнымі камандамі (John Mayall's Bluesbreakers, The Yardbirds), з хард-рокавымі (Cream), шмат працаваў сольна і як сесійны музыка.