Зайцовая капуста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sedum purpureum)
Зайцовая капуста

Агульны выгляд квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sedum telephium L., Sp. Pl. 1: 430 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565233
NCBI  91097
EOL  590494
GRIN  t:411706
IPNI  276150-1
TPL  kew-2488984

Зайцовая капуста[3], Расходнік пурпуровы[4] (Sedum telephium) — расліна сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae). Ядавітая расліна.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Зайцовая капуста, заложнік[5], ядранец[6], зайчыкава капуста[3], залознік[7], расходнік пурпуровы, заячча капуста, скрыпун, цалісцік[8][9][10].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд квітнеючай расліны

Гэта расліна большая, чым расходнік едкі (Sedum acre). Яе прамыя сцёблы з сакавітым скурыстым лісцем могуць дасягаць ад 15 да 60 см вышынёй. У расліны клубнепадобныя карані. Лісце чарговае, сядзячае, па краі зубчастае, яйкападобна-даўгаватае, даўжынёй 20-70 мм. Пялёсткі даўжынёй 5-6 см, бледна-жоўтыя або белавата-ружовыя. Цвіце ў канцы лета і ў пачатку восені.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаная расліна на палях, у светлых сухіх лясах, на лугах, скалістых і камяністых схілах, а яшчэ як пустазелле.

Таксанамічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Від Расходнік пурпуровы адносіцца да роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ ≈53 відаў
       
  парадак Каменяломнікакветныя     род Расходнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Таўсцянкавыя     від Расходнік пурпуровы
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 38 родаў  
     

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы даных The Plant List (2013), у сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы[11]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sedum purpureum
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  11. Sedum telephium: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 19 красавіка 2016)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]