Serbia Strong
Serbia Strong | |
---|---|
Дата выпуску | 1993 |
Жанр | Турба-фолк |
Мова песні | сербская мова |
Аўтар | Жэлька Грмуша |
Serbia Strong (сербск.: Србија јака, даслоўна Сербія Моцная) — мянушка, дадзеная сербскаму нацыяналістычнаму, антыхарвацкаму і антымусульманскаму[1] прапагандысцкаму музычнаму відэа з жанра турба-фолк падчас югаслаўскіх войн. Песня распаўсюдзілася ва ўсім свеце сярод ультраправых груп і альт-правых як інтэрнэт-мем[2][3][4].
Першапачаткова песня называлася «Караджыч, вядзі сваіх сербаў» (сербск.: Караџићу, води Србе своје) у дачыненні да ваеннага лідара баснійскіх сербаў і асуджанага ваеннага злачынца Радавана Караджыча. Яна таксама вядомая як «Remove Kebab».
Песня таксама выкарыстоўвалася Брэнтанам Харысам Тарантам падчас Стральбы ў мячэцях Крайстчэрча. Мем стаў папулярным сярод фанатаў Hearts of Iron IV[5], дзе ён адносіўся да гульца, які імкнецца перамагчы Асманскую імперыю або іншыя ісламскія краіны[5]. Слова «кебаб» (прыніжальная назва мусульман) было забаронена на афіцыйных форумах Paradox Interactive з-за частага выкарыстання альт-правымі і іншымі ўльтранацыяналістамі. Пасля стральбы ў мячэцях ў Крайстэрчы мем таксама быў забаронены ў супольнасцях Reddit, звязаных з гульнямі Paradox Interactive. Мем з’явіўся больш чым у 800 тэмах у субрэдыце r/The_Donald[6][7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ New Zealand mosque attacker's plan began and ended online | Reuters(недаступная спасылка). web.archive.org (15 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2019. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Tweedy racists and “ironic” anti-Semites: the alt-right fits a historical pattern - Vox(недаступная спасылка). web.archive.org (5 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2019. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2019. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Coalson, Robert. Christchurch Attacks: Suspect Took Inspiration From Former Yugoslavia's Ethnically Fueled Wars (англ.). Radio Free Europe/Radio Liberty (18 сакавіка 2019). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ а б Video games of the alt-right - Honi Soit(нявызн.). honisoit.com (13 сакавіка 2017). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ The dark extremism of the ‘extremely online’ | Spectator USA(недаступная спасылка). web.archive.org (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Day of the trope: White nationalist memes thrive on Reddit's r/The_Donald (англ.). Southern Poverty Law Center. Праверана 1 снежня 2024.