Reddit

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Reddit
Reddit logo full.png
URL: reddit.com
Тып сайта: сацыяльная сетка
Рэгістрацыя: бясплатная
Уладальнік: Condé Nast
Аўтар: Стыў Хафман, Алексіс Аганян
Пачатак працы: чэрвень 2002

Reddit (чытаецца як [ˈrɛdɪt] ці Рэдыт) — сацыяльная сетка і навінавы сайт, быў заснаваны ў 2005 годзе амерыканцамі Стывам Хафманам і Алексісам Аганянам. З'яўляецца пятым па папулярнасці сайтам у ЗША і Канадзе, дзесятым у Вялікабрытаніі[1].

Сайт падзелены на сабрэдыты — форумы, якія ствараюцца і мадэруюцца карыстальнікамі. Існуюць сабрэдыты, прысвечаныя музыцы, кіно, камп'ютэрным гульням, палітыцы, навуцы, вывучэнню моў, культурнаму абмену паміж краінамі. Большая частка зносін на сайце праходзіць па-англійску, але ёсць і форумы на іншых мовах. У галоўнай беларускай суполцы r/belarus сустракаюцца пасты і каментары як на англійскай, так і на беларускай і рускай мовах[2].

Зноскі

  1. Reddit.com Traffic, Demographics and Competitors — Alexa (англ.) 
  2. Беларусь | Belarus — Reddit (англ.)