Shoot-Out 2018 (снукер)
| Shoot-Out 2018 | |
| Сезон | 2017/2018 |
|---|---|
| Тэрміны | 8 — 11 лютага 2018 |
| Арэна | Калізей Уотфарда |
| Горад | Уотфард |
| Краіна | Англія |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | Coral |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £146,000 |
| Прызавыя пераможцы | £32,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 67:56 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 128 |
| Колькасць матчаў | 126 |
| Колькасць фрэймаў | 126 |
| Колькасць соценных серый | 2 |
| Найвышэйшая серыя | 109 (Майкл Джорджыу) |
| ←2017 ● Shoot-Out ● 2019→ | |
| Снукерны сезон 2017/2018 | |
| ←German Masters | Сусветнае Гран-пры→ |
Shoot-Out 2018 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 11 лютага 2018 года ў Калізеі Уотфарда, у Уотфардзе, Англія. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе, а таксама другім спаборніцтвам гэтага турніру, якое атрымала рэйтынгавы статус. Кампанія Coral у трэці раз запар спансавала Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £146,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Майкл Джорджыу, які перайграў на сваім шляху да тытула Тора Чуана Леонга (73:41), Джэка Джонса (84:1), Луку Брэсэля (80:0), Найджэла Бонда (71:40), Чжана Юна ў чвэрцьфінале (114:9), Мартына О'Донэла ў паўфінальным матчы (53:5), а таксама Грэма Дота ў фінальным паядынку (67:56). Такім чынам, 30-гадовы прадстаўнік Кіпра, які ніколі да гэтага не ўваходзіў у топ-64 рэйтынгу, выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры, а таксама стаў першым кіпрыёцкім пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва па снукеры. У чвэрцьфінальным матчы супраць Чжана Юна Джорджыу выканаў і найвышэйшы брэйк турніру ў 109 ачкоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [ Shoot-Out 2018 на Snooker.org] (англ.)
- [ Статыстыка Shoot-Out 2018 на CueTracker.net] (англ.)