Грэм Дот
| Грэм Дот англ.: Graeme Dott | |
| Дата нараджэння: | 12 мая 1977[1] (49 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: | |
| Вядучая рука: | правая |
| Прафесійная кар’ера: | 1994 — ... |
| Найвышэйшы рэйтынг: | 2 (15.05.2007–16.05.2008) |
| Цяперашні рэйтынг: | 23 (5 сакавіка 2018) |
| Прызавыя грошы: | > £2,200,000 |
| Найвышэйшая серыя: | 147 (Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999) |
| Колькасць соценных серый: | 183 |
| Перамогі на турнірах | |
| Чэмпіён свету: | 2006 |
Грэм Дот (англ.: Graeme Dott; нар. 12 мая 1977, Ларкхал, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2006 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 года. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2007–2008), з сезона 2001/2002 да сезона 2008/2009 і з пачатку сезона 2010/2011 да жніўня 2013 года нязменна ўваходзіў у топ-16.
Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, перамогшы на юніёрскім чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 1992 годзе і на аматарскім чэмпіянаце Шатландыі ў 1993 годзе. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў 1997 — дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. У сезоне 1998/1999 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна знаходзіцца па сённяшні дзень, а таксама ўпешыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Хендры (1:9). У сезоне 2001/2002 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18). Праз два гады зноў дайшоў да фіналу найбуйнейшага спаборніцтва і стаў чэмпіёнам свету, перамогшы Пітэра Эбдана (18:14) і здабыўшы першы рэйтынгавы тытул. У сезоне 2006/2007 дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым турніры, а таксама здабыў другую рэйтынгавую перамогу, выйграўшы адкрыты чэмпіянат Кітая, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне, пасля чаго клінічная дэпрэсія сур'ёзна паўплывала на яго форму. У сезоне 2009/2010 займаў ужо 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак у трэці раз у кар'еры дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Нілу Робертсану (13:18), і вярнуўся ў элітную групу 16-ці лепшых снукерыстаў. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу турніру Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым запрашальным турніры па снукеры. З 2010 года не даходзіў да рэйтыгавых фіналаў да пачатку 2018 года, калі згуляў у вырашальных матчах двух рэйтынгавых турніраў запар, але саступіў Марку Уільямсу ў фінале German Masters (1:9) і Майклу Джорджыу ў фінале Shoot-Out (56:67).
У агульнай колькасці займаў другі радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 190 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-35 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. У 1999 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю. У 2011 годзе выпусціў аўтабіяграфію "Frame of Mind: The Autobiography of the World Snooker Champion".
Фіналы турніраў
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгавыя турніры: 9 (2 перамогі, 7 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Чэмпіянат свету (1:2) |
| Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
| Іншыя (1:5) |
| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Параза | 1999 | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | 1:9 | |
| 2 | Параза | 2001 | Адкрыты чэмпіянат Брытаніі | 6:9 | |
| 3 | Параза | 2004 | Чэмпіянат свету | 8:18 | |
| 4 | Параза | 2005 | Кубак Мальты | 7:9 | |
| 5 | Перамога | 2006 | Чэмпіянат свету | 18:14 | |
| 6 | Перамога | 2007 | Адкрыты чэмпіянат Кітая | 9:5 | |
| 7 | Параза | 2010 | Чэмпіянат свету | 13:18 | |
| 8 | Параза | 2018 | German Masters | 1:9 | |
| 9 | Параза | 2018 | Shoot-Out | 56:67[фт 1] |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| № | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Параза | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3 | 2:4 | |
| 2 | Параза | 2013 | Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука | 3:4 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (2 перамогі, 11 паразаў)
[правіць | правіць зыходнік]| Легенда |
| Рэйтынгавыя турніры (2:7) |
| Нізкарэйтынгавыя турніры (0:2) |
| Нярэйтынгавыя турніры (0:1) |
| Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1) |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)
[правіць | правіць зыходнік]| Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
|---|---|---|---|---|---|
| Параза | 1 | 1994 | Pontin's Spring Open, Прэстацін, Уэльс | 3:7 | |
| Перамога | 1 | 1995 | Pontin's Autumn Open, Прэстацін, Уэльс | 5:1 | |
| Перамога | 2 | 1997 | Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя | 7:6 | |
| Перамога | 3 | 13 ліпеня 2008 | Сусветная серыя – Берлін, Берлін, Германія | 6:1 | |
| Параза | 2 | 21 верасня 2008 | Адкрыты чэмпіянат Бельгіі, Дзюфель, Бельгія | 0:4 | |
| Параза | 3 | 18 кастрычніка 2009 | Сусветная серыя – Прага, Прага, Чэхія | 3:5 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Грэм Дот на Вікісховішчы |
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Грэма Дота на CueTracker.net (англ.)
